К сярэдзіне стагодзьдзя, мяркуюць яны, калі не прымаць тэрміновых мер на дзяржаўным узроўні, застанецца чатыры мільёны. Прыватная справа – стварыць сям’ю, нарадзіць дзяцей – набывае дзяржаўнае значэньне. Першы крок да магчымага стварэньня пары – знаёмства.
Меней стала людзей, меней сталі граць і вясельляў. Паводле статыстычных дадзеных у апошнія гады паменшылася колькасьць шлюбаў. (62,5 тыс. у 2000 годзе супраць 99,2 тыс. у 1990 годзе).
Спэцыялісты называюць цяперашняе становішча дэмаграфічным каляпсам і выказваюць трывогу з прычыны рэзкага паслабленьня жыцьцёвага тонусу народу.
Тымчасам з надыходам сонечных дзён моладзь цягнецца на двор. Нічога ня ведаючы пра вусьцішныя прагнозы й ня дбаючы аб выпраўленьні дэмаграфічнай сытуацыі, хлопцы й дзяўчаты знаёмяцца, як тое было заўсёды.
Паслухаем намесьніцу дырэктара Менскага гарадзкога цэнтра сацыяльнага абслугоўваньня сям’і й дзяцей, псыхоляга Жану Міцкевіч.
(Міцкевіч: ) “Знаёмства як было так і засталося індывідуальнай справай. І кожны гэта робіць па-свойму. Залежыць ад канкрэтных характарыстык чалавека, ягонага выхаваньня, псыхалягічных установак. Чалавеку з унутранымі бар''ерамі, няздольнаму да камунікацыяў цяжка гэта зрабіць. Адна з прычынаў, калі бацькі ставяць псыхалягічную ўстаноўку на тое, што ты ня ўмееш нічога рабіць добра, ты - няўдачнік. Для такога чалавека дзіва, калі на яго зьвернуць увагу. Пазнаёміцца на вуліцы частка людзей можа, а частка ня можа".
(Галасы:)
- Добры дзень, мяне завуць Марк. А як вас завуць? - Каця. - А, скажыце, да вас часта хлопцы падыходзяць на вуліцы? - Не.
(Дзяўчына: ) "У большасьці падыходзяць нецьвярозыя маладыя людзі. Гэта непрыемна".
(Хлопец: ) "Я аднойчы спрабаваў пазнаёміцца зь дзяўчынаю. Яна аказалася баптысткаю й пачала цягнуць мяне ў сэкту. Больш такіх практыкаваньняў не раблю".
Раней нявест выбіралі на вячорках, а публіка з вышэйшых слаёў грамадзтва вывозіла дачок на балі.
Паводле статыстыкі, у Беларусі ў 2001 годзе на 1000 мужчын прыходзілася 1131 жанчына, а гэта - сьведчаньне асымэтрычнага разьвіцьця полавай структуры насельніцтва. Ня варта забывацца, праўда, што бабулі жывуць даўжэй за дзядуляў. А сярод асноўных праблемаў моладзевага шлюбнага рынку – скіраваныя за мяжу надзеі беларускіх дзяўчат.
(Юля: ) “Я думаю, што трэба шукаць недзе ў інтэрнэце і па-за межамі гэтае краіны. Паводле досьведу сябровак, бачу, што гэта мае плён. Няма 100% верагоднасьці, што сустрэнеш свайго чалавека, але нашыя жанчыны разбэсьцілі мужчынаў. Прыгожых жанчын, якія й разумныя, і працавітыя, глядзяць і за сабою, і за дзецьм, і за мужам, - вельмі шмат. І мужчыны перакананыя, што нават калі яны гэтага не цэняць, празь некаторы час знойдуць яшчэ каго-небудзь".
-
Ці іх нехта знойдзе – кабета, дзяўчына... -
(Юля: ) “...якая будзе менш патрабавальная, чым ейная папярэдніца”.
А жаніхі ці то круцяць носам, ці то проста баяцца падысьці.
(Віктар: ) “Не магу сказаць, што я задаволены нашымі беларускімі дзяўчатамі. Цяжка знайсьці годную кандыдатуру. Гэты чалавек павінен мяне найперш разумець. Я прыглядаюся. Прыглядаюся і калі ў мэтро спускаюся. І калі па вуліцы йду".
- Ці магчыма завесьці знаёмства на вуліцы? (Віктар: ) “Ды не... Чалавек ідзе па сваіх справах, а тут я падлятаю... З чаго б гэта! Гэта абсурдна знаёміцца на вуліцы”.
Псыхолягі кажуць, што ў асноўнай масе маладыя людзі раскаваныя й для іх не складае праблемы пазнаёміцца. Але ж і для спэцыялістаў працы хапае.
(Міцкевіч: ) “Да нас зьвяртаюцца людзі, якія маюць жаданьне пазнаёміцца, але перашкаджае страх. Ня мае значэньня на вуліцы ці ў знаёмых. Ёсьць яшчэ такое разуменьне, як уменьне знаёміцца. Уменьне зьвярнуць на сябе ўвагу зь першай хвіліны. Нездарма ў нас існуюць трэнінгі флірту”.
Трэнінгі флірту для сучасных нясьмелых. Іхных мамаў некалі сурова вучылі, што строіць вочкі – дужа непрыстойныя для камсамолак паводзіны. Але вось як нечакана павярнулася размова, калі я запыталася аб знаёмствах маці амаль ужо дарослага хлопца, літаразнаўцу Ганну Кісьліцыну.
(Кісьліцына: ) “Я працягваю знаёміцца больш, чым мой хлопчык. У мяне зьмянілася месца дыслякацыі знаёмства. Я раблю рамонт, хаджу па будаўнічых рынках, а там - пераважна мужчыны. Яны проста гавораць мне: “Ой якая вы, дзяўчына, сымпатычная! Давайце пазнаёмімся”.
А як бы рэагавалі маладыя людзі, каб падышла дзяўчына й сказала: “Ой, мужчына, які вы прыгожы, давайце пазнаёмімся”?
(Хлопец: ) “У мяне былі такія выпадкі. Мы размаўлялі. Сустракаліся”.
(Хлопец: ) “Так, было... Але я стаўлюся да гэтага адмоўна. Калі жанчына пачынае мяне вельмі актыўна дамагацца, у мяне зьяўляюцца нейкія дрэнныя пачуцьці”.
Панятак “флірт” у Беларускую экцыкляпэдыю не ўвайшоў. Тлумачальны слоўнік падае “флірт” як какецтва, лёгкае заляцаньне. А заляцацца можа толькі мужчына, бо гэта азначае - “аказваць увагу, дагаджаць жанчыне, імкнучыся выклікаць прыхільнасьць”.
Цікава, што й інтэрнэт-пошук на запыт “знаёмства” імгненна выдаў тысячы парадаў, якімі, відаць, плёна карысталіся яшчэ бабулі й прабабулі. Пасьлізнуцца на вачах “аб’екта”, выпусьціць з рук кніжку... А потым не нудзіцца, слухаючы лекцыю пра тараканаў, прынцыпы работы сынхрафазатрона і, абавязкова, успаміны пра службу ў войску.
(Міцкевіч:) “Фэмінісцкія настроі, калі яны йдуць праз край, не надаюць прывабнасьці. Маецца на ўвазе ўменьне заігрываць з асобай супрацьлеглага полу. І гэтаму вучылі. Толькі адна навука, якая тычыцца веераў. Як ён складваецца, як ён раскрываецца... і мужчына разумеў, што хоча сказаць жанчына. Бо нельга было падысьці да мужчыны й сказаць: вы мяне зацікавілі. А кветкі прышпіленыя на адзеньне?! Гэта й ёсьць флірт. Увогуле флірт – гэта ўменьне перадаць свае думкі вачыма. Гэта ўменьне зрабіць позу. Адна стаіць так, другая гэтак, а вось толькі трэцяя прывабіць. Але залішяя жаноцкасьць – гэта порна. Ужо ня будзе падабацца”.
Большасьць мужчын і жанчын кожнага пакаленьня рана ці позна ўступае ў шлюб. Паводле перапісу насельніцтва 1999 году, ва ўзросьце 55-59 гадоў толькі 3% грамадзянаў працягвалі заставацца самотнымі. Гэта дадзеныя з Нацыянальнай справаздачы “Беларусь: 10 гадоў пасьля Міжнароднай Каірскай канфэрэнцыі ў праблемах народанасельніцтва й разьвіцьця”.
За лічбамі, за працэнтамі – рамантычныя гісторыі. Вось гісторыя паэта Леаніда Дранько-Майсюка.
(Дранько-Майсюк: ) “Кажуць: ёсьць каханьне зь першага погляду... У мяне атрымалася каханьне зь першага дакрананьня. Я дакрануўся да сваёй будучай жонкі й зразумеў - гэта яна! Гэта мая будучая жонка. Толькі дзякуючы таму, што я буду побач зь ёю, рэалізуюцца мае жыцьцёвыя пляны”.
Справа было ў сьнежні 79-га, у Маскве. Студэнт Літаратургага інстытуту сьпяшаўся на дзелавое спатканьне да невядомай яму дзяўчыны, якая выказала жаданьне прачытаць Караткевіча па-беларуску.
(Дранько-Майсюк: ) “Вядома ж, я імгненна згадзіўся дапамагчы маскоўскай студэнтцы авалодаць беларускай мовай. І калі я падышоў... мы пазнаёміліся на вуліцы Герцэна, каля Цэнтральнага дома літаратара... замест таго, каб сказаць: добры дзень! я проста дакрануўся да рукі. І ўзьнікла гэтая цеплыня”.
Прыцягненьне, якога хапае на ўсё жыцьцё?
(Дранько-Майсюк: ) “Дай Бог, каб паэзію гэтай цеплыні разумела наша моладзь”.
Кажуць, што шлюбы ладзяцца на нябёсах. Але знаёмяцца ўсё ж на зямлі. І пошукі палавінак параскіданых, часам па цэлым сьвеце, а часам і зусім побач, як любая іншая справа, можа прыносіць прыбытак.