“Мастак у нашай сацыялістычнай дзяржаве — не проста служыцель мастацтва. Гэта работнік ідэалагічнага фронту, памочнік партыі ў ідэйна-эстэтычным выхаванні працоўных. Мастак-грамадзянін, мастак-мысьліцель закліканы сваёй творчасцю несці ў народ самую перадавую ідэалогію ў свеце, самыя гуманістычныя ідэі міру, роўнасці, братэрства, свабоды і шчасця, вызначаныя ў Праграме Камуністычнай партыі Савецкага Саюза”.
“Настаўніцкая газета”, 1985 год:
“Аналіз работы педагагічных калектываў па арганізацыі выпуску вучняў паказвае, што ў радзе месц дапускаюцца грубыя парушэнні ў правядзенні ўрачыстых актаў, звязаных з завяршэннем навучання вучняў у агульнаадукацыйных школах… Правядзенню такіх “мерапрыемстваў” часта папярэднічае збор грошай з бацькоў на выраб дарагіх альбомаў, набыццё кветак, запрашэнне аркестраў, наладжванне вячэр. Усё гэта пярэчыць патрабаванням Статута сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, вядзе да парушэння здаровых норм жыцця, якія склаліся ў вучнёўскіх калектывах”.
“Звязда”, 1995 год:
“Канфлікт паміж аўтарам нашумелага фільма “Нянавісць. Дзеці хлусні” Юрыем Азаронкам і старшынёй Беларускага згуртавання вайскоўцаў, адным з “герояў” гэтай стужкі Мікалаем Статкевічам 6 чэрвеня стаў прадметам судовага разбору ў Савецкім нарсудзе г.Мінска. Адміністрацыйная справа была заведзена пасля таго, як сп.Азаронак падаў у суд скаргу на дзеянні сп.Статкевіча, прыклаўшы да яе медыцынскую даведку аб лёгкім цялесным пашкоджанні ў вобласці левай шчакі. Гэтае пашкоджанне, як выявіў суд, з’явілася пасля кароткай, але дынамічнай размовы “героя” фільма з рэжысёрам. Мікалай Статкевіч ад “аўтарства” аплявухі не адмаўляўся, і ў выніку быў прызнаны вінаватым і пакараны грашовым штрафам у памеры адной мінімальнай зарплаты”.