Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зварот да Сяргея Скрабца: "Асабіста я схіляюся перад Вашай мужнасьцю, дарагі Сяргей!.. Але ўмаляю Вас, спыніце галадоўку!"


RFERL Водгукі слухачоў - 8 чэрвеня 2005 г. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце затэлефанаваць на менску нумар 2903952 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Хачу выказаць сваё меркаваньне, а вам бы не пашкодзіла даць свой камэнтар да яго.

Нядаўна Лукашэнка выступаў перад лётчыкамі. І вы б паслухалі, пра што ён казаў! Ён заклікаў нашую краіну да мілітарызацыі, да закупкі ваеннай тэхнікі, нейкіх самалётаў. Ён пагражаў, запалохваў народ, што NATO падышло да нашых варотаў. Ну, палякі ўступілі ў NATO, дык што? А гэта ж усё робіцца дзеля таго, каб мы зноў зацягвалі паясы, каб жылі галодна, хоць мы ўжо так і жывем. Гэта ж звар’яцець можна! Ён ніяк зразумець ня можа, што ні NATO, ні Бог – ніхто ня супраць беларускага народу. Проста яго ненавідзяць усе, як Хусэйна, таму амэрыканцы і хочуць убраць гэтага падонка. Толькі да яго ёсьць прэтэнзіі, і яны справядлівыя.

А ён усё у гісторыю хоча ўлезьці. Набудаваў гэтыя лядовыя палацы! Вось на праспэкце Машэрава ёсьць палац такі, і на гэтым Палацы спорту напісана “Цэнтральны магазін” на першым і другім паверсе – прыходзьце, калі ласка, купляйце. Во як! Ня ведае, як выкарыстаць гэты палац! А ўнізе маленькімі літарамі прыпісана: “Прыходзьце ў такі дзень, у такі час будзем катацца”.

(Спадар: ) “Паважаная Свабода! Праз вашае радыё хачу зьвярнуцца да Сяргея Скрабца.

Асабіста я схіляюся перад Вашай мужнасьцю, дарагі Сяргей! Прыйдзе час, калі Вашае імя будзе залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю нашай краіны. А зараз я прашу, умаляю Вас, каб Вы спынілі галадоўку, бо Ваш арганізм можа гэтага ня вытрымаць. Ці ў лепшым выпадку ён вельмі пацерпіць, і былыя сілы ўжо не адновяцца. Паверце мне, што нашае сёньняшняе грамадзтва ў сваёй большасьці такой ахвяры ня вартае. Нават, ня дай Бог, калі Вы загінеце, гэтае грамадзтва, за выключэньнем нейкага адсотка, адрэагуе на гэта зусім спакойна.

Вашым блізкім і сябрам Вы патрэбныя жывым і здаровым! Падумайце ў першую чаргу пра іх. Яшчэ раз нізкі вам паклон”.

(Спадар: ) “Хачу выказацца наконт інфармацыі. Зьвярніце ўвагу, як па тэлебачаньні і радыё падаецца інфармацыя. Ніякай жа інфармацыя няма! Цяжка зразумець, што ў сьвеце адбываецца і ў краіне. Распавядаюць пра кветачкі ці як касіць пачалі, ці не пачалі, а потым раптам перарываецца: “Прэзыдэнт Лукашэнка выдаў указ аб чэках”, а потым зноў кветачкі, ягадкі…”

(Жураўлёў Пятро Міхайлавіч: ) “Скажу вялікі дзякуй Сяргею Дубаўцу за чаканы падарунак – за ягоную “Вострую Браму”, якая гучала 30 траўня і 2-га чэрвеня – за цудоўную сустрэчу са Славамірам Адамовічам.

Ведаеце, гэта як зачараваны сон. Я марыў пра гэтую сустрэчу – я папрасіў і атрымаў. Вельмі рады, што Славамір пачувае сябе, урэшце, аптымістычна і бадзёра. Бо, калі я пачуў яго ў перадачы Ганны Сурмач “Беларусы за мяжой”, мне стала вельмі балюча за ўсе ягоныя пакуты, за ягоную адзіноту. Я тады таксама тэлефанаваў на Свабоду і прасіў перадаць свае словы падтрымкі.

Зараз жа я жадаю Славаміру Адамовічу як найхутчэй абрацца шлюбам зь любімай жанчынай! Быць любімым і жыць шчасьліва ў згодзе і дабрабыце!

І яшчэ просьба. Перадайце, дзе можна набыць кнігу вершаў Славаміра Адамовіча, калі гэта ўвогуле магчыма”.

Цягам мінулага тыдня адбылася вельмі значная для беларускай справы падзея – выхад у друк кнігі “Вострая Брама” Сяргея Дубаўца. Многа гадоў я марыў пра выхад гэтай кнігі, нават хацеў прасіць Сяргея Дубаўца аб гэтым. Упэўнены, што яна будзе карыснай для ўсіх нас, хто неабыякавы да роднай Беларусі. Думаю, што ў чытальным варыянце “Вострая Брама” будзе яшчэ лепш спрыяць абуджэньню і станаўленьню беларускай нацыі.

У мяне асабістая просьба да Сяргея Дубаўца. Дзе можна набыць Вашую кнігу?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG