БАГДАД. Сёньня ў Іраку ў выніку шэрагу выбухаў і замахаў загінулі 17 чалавек – дзесяткі параненыя.
У горадзе Хаваджа, што на поўнач ад Багдаду, выбухнулі два замінаваныя аўтамабілі і бомба, закладзеная на ўскрайку дарогі – загінулі ірацкія вайскоўцы і паліцыянты.
У Багдадзе выбуховае прыстасаваньне спрацавала паслья таго, як побач праехаў паліцэйскі патруль – параненыя некалькі мінакоў.
У горадзе Эль-Фалуджа ў выніку нападаў у нядзелю і панядзелак загінулі двое вайскоўцаў ЗША.