Нягледзячы на тое, што ўсе сьведкі, нават АМОНаўцы, не называлі Клімава арганізатарам акцыі, больш за тое, усе яны сьведчылі, што акцыя насамрэч была разагнаная, судзьдзя Сьвятлана Ганчар прасіла Клімава ў судовым паседжаньні пацьвердзіць сваю арганізацыйную ролю ў акцыі 25-га сакавіка.
Гэтая вэрсія супадае зь дзяржаўным абвінавачаньнем. Клімава трымаюць у судовай залі ў клетцы, як небясьпечнага злачынцу. Да яго нікому не дазваляюць набліжацца, у перапынку паміж судововымі паседжаньнямі яго адводзяць у так званы "стакан", дзе трымаюць небясьпечных злачынцаў. Калі вядуць палітыка па калідоры, АМОНаўцы і канвой выдаляюць усіх прысутных, каб зь ім ніхто ня мог пагаварыць. Андрэй Клімаў трымаецца бадзёра. Ён запэўніў судзьдзю і ўсіх прысутных у судовай залі, што яго не запалохае прысуд, нават самы жорсткі, і ўпэўнены, што будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі 2006 году, бо палітычная сытуацыя ў краіне зьменіцца.
Заўтра на судзе пачнуцца спрэчкі. Больш падрабязна пра сёньняшняе паседжаньне – у вечаровым эфіры і ў абноўленым паведамленьні на сайце.