“Беларус”, 1915 год. Адозва “Да грамадзян Беларусі”:
“Ажно прыйшоў час, што хваля вайны закранула і Беларускі край. Пагарэлі ў часе бітваў беларускія вёскі і мястэчкі. Скрануліся з мейсца нашы шэрыя гаротнікі ды памандравалі ў глыб сваей старонкі — без куска хлеба, без гроша ў кішані, з голымі рукамі. І вось да нашых грамадзкіх павіннасьцяў прылучылася яшчэ адна: дагэтуль нам прыходзілася памагаць нашым бяздомным госьцям, цяпер-жа мы павінны даць падмогу і прытулак сваім братом — сыном Беларуса”.
“Бацькаўшчына”, 1955 год. Пра беларускую савецкую кінахроніку:
“Сьмешна і сумна! Да якой нізкасьці дайшлі савецкія кінарэжысэры. Тонкая, хітрая фальсыфікацыя хаваецца ў кажным хранікальным фільме. Вось эпізод з ваеннай тактыкі. Праз густы лес паўзуць савецкія танкі. Падаюць велічэзныя тоўстыя дрэвы. Ніхто ня можа ўстояць перад бранявою сілаю. У запраўднасьці — загадзя падпілаваныя хвоі. Падсечаныя камлі й пілаваньне добра замаскаваныя — прыкрытыя травою й вецьцем. Вочы гледача ня бачаць подлае таямніцы”.
“Советская Белоруссия”, 1965 год:
“Студэнцкую моладзь Беларусі добра ведаюць на цаліне, паважаюць за працавітасьць, таварыскасьць, адкрытасьць і вясёлы характар. Трэці раз ва Ўральскую вобласьць Казаскай ССР цяпер адпраўляюцца 3000 беларускіх студэнтаў. Яны будуць будаваць новыя школы, дзіцячыя садкі, ясьлі, элеватары, жывёлагадоўчыя фэрмы… Тэрмін знаходжаньня на цаліне — без малога тры месяцы.Сярод студэнтаў ёсьць і спэцыялісты: электрыкі, сантэхнікі. Маладыя мастакі-афарміцелі — студэнты тэатральна-мастацкага інстытуту будуць упрыгожваць будынкі новых школ, дзіцячых садкоў, ясьляў. Ствараюцца дзьве канцэртныя брыгады з маладых выканаўцаў… Прымай, зямля цалінная, маладых энтузіястаў зь Беларусі, гатовых на новыя працоўныя подзьвігі ў гонар любімай Радзімы!”