Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Велікабрытанія адклала рэфэрэндум ў пытаньні Эўрапэйскай Канстытуцыі


ЛЁНДАН: Канцэлярыя брытанскага прэм’ера пацьвердзіла, што Велікабрытанія адклала на пазьнейшы тэрмін, магчыма да вясны наступнага году, рэфэрэндум у справе эўрапэйскай канстытуцыі. Прадстаўнік прэм’ера заявіў, што сьпярша эўрапэйскія лідэры ў часе саміту ў палове чэрвеня павінны абмеркаваць нэгатыўныя вынікі рэфэрэндумаў ў Францыі і Галяндыі. Эўрапэйскую Канстытуцыю павінны ухваліць усе 25 краінаў-сяброў. Праціўнікі дакумэнту лічаць, што ён дае цэнтру ў Брусэлі занадта шырокія паўнамоцтвы.
XS
SM
MD
LG