Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ па Менскай вобласьці Паўла Батуева, 5 чэрвеня ў салігорскім Доме культуры сабраліся актывісты дэмакратычных арганізацыяў, а таксама некаторыя з аўтараў кнігі "Беларусь – сцэнар рэформаў": Уладзімер Мацкевіч і Міхал Залескі.
Перад пачаткам сустрэчы ў Доме культуры зьявіліся міліцыянты на чале з намесьнікам начальніка Салігорскага РУУС, а таксама людзі ў цывільным зь відэакамэрамі. Паводле Паўла Батуева, у выніку прэзэнтацыю давялося зладзіць у "палявых умовах".