7 траўня споўнілася шэсьць гадоў ад часу зьнікненьня генэрала Юрыя Захаранкі, былога міністра ўнутраных справаў Беларусі і актыўнага ўдзельніка апазыцыйнага руху супроць рэжыму Лукашэнкі. Да сёньня застаюцца невядомымі ўсе абставіны ягонага выкраданьня і магчымай гібелі. Чым болей сплывае часу ад таго вясновага дня 1999 году, тым менш застаецца надзеі ў ягонай сям’і пабачыць блізкага чалавека жывым.
Трагедыя, якая спасьцігла жонку і дачок Юрыя Захаранкі на Радзіме, сталася прычынаю іх эміграцыі на чужыну. Пра тое, як ім жывецца на выгнаньні, слухайце ў чарговым выпуску перадачы “Беларусы за мяжою”.
Вольга Захаранка і яе дочкі Алена і Юля жывуць цяпер у Нямеччыне. Пачуцьцё страху, які адчувалі дома, доўгі час не пакідаў гэтую сям’ю і за мяжою. Да таго ж ім давялося перажыць шмат іншых цяжкасьцяў, якія непазьбежна суправаджаюць лёс эмігранта.
Сям’я Юрыя Захаранкі выехала ў Нямеччыну 4 ліпеня 2000 году.
Старэйшая дачка Алена кажа, што яны тады яшчэ не думалі пра эміграцыю.
(Алена: ) "Мы ехалі не для таго, каб застацца на пастаяннае жыхарства. Мы былі запрошаныя для выступленьня на канфэрэнцыі, мэтаю якой было давесьці інфармацыю да міжнароднай грамадзкасьці. Мы ехалі разам – мама, сястра і я зь дзіцём.
Потым ужо зь некаторых крыніцаў нам перадалі, што на нас у Беларусі заведзена крымінальная справа і мы ня мелі іншага выйсьця, як застацца.
Я працавала старшым лейтэнантам міліцыі, давала прысягу, і мае дзеяньні ў Нямеччыне расцэньваліся, як дэзэрцірства.
Нямецкая дзяржава дала нам магчымасьць жыць тут, ратуючыся ад абсалютнай ўлады грамадзяніна Лукашэнкі".
На першым часе Захаранкі жылі ў лягеры ўцекачоў, а потым улады горада Мюнстэра пайшлі ім насустрач і далі жытло. Празь некалькі месяцаў яны атрымалі палітычны прытулак і засталіся жыць у гэтым горадзе. Матэрыяльнае становішча сям’і было і застаецца на мяжы галечы.
(Алена: ) "Вельмі цяжка, мы нават часам галадалі. На працу мы не маглі ўладкавацца. Цяпер маці таксама не працуе, бо яна потым пераехала ў Бэрлін і там вялікае беспрацоўе.
Я цяпер знайшла сабе працу, прыбіраю ў гатэлі. У гэтым годзе маці, з-за таго што ня мае працы, два месяцы сядзела без электрычнасьці. Так што жыцьцё за мяжою не такое салодкае, як яго ўяўляюць сабе нашыя людзі. Горш, мне здаецца, становішча, чым у тых, хто просіць палітычны прытулак, няма. Гэта самая нізкая ступень".
Алена з сынам Кірылам засталіся ў Мюнстэры, а Вольга з малодшаю дачкою Юляю, як сказала Алена, цяпер жывуць у Бэрліне.
(Алена: ) "Пераехалі ў Бэрлін таму, што вельмі цяжка было знаходзіцца ў Мюнстэры. Мэтаю нашага побыту тут ня ёсьць тое, каб сядзець ціха і хавацца. Не, я думаю, што маці цяпер зоймецца актыўнай дзейнасьцю, у Бэрліне гэта больш рэальна, чым у нейкім маленькім мястэчку.
Маці мае намер стварыць фонд імя Захаранкі, мэтаю якога будзе давядзеньне інфармацыі да міжнароднай грамадзкасьці.
Плянуецца таксама судовы працэс. Я ня ведаю, ці атрымаецца гэта, мы знайшлі адваката, маці знайшла ў Бэрліне. Яна выступіла на адной канфэрэнцыі і папрасіла, каб арганізавалі судовы працэс супраць Лукашэнкі".
Сама Алена таксама вырашыла нешта рабіць і нядаўна накіравала ліст у газэту “Народная воля” са зваротам да беларускай грамадзкасьці, дзе выказала свае пачуцьці і сваю надзею на тое, што вінаватыя ў расправе над яе бацькам будуць пакараныя.
(Алена: ) "Маё сэрца мне падказала, я не магла больш трымаць у сабе сваё гора, я хацела кантактаваць зь людзьмі, як гэта некалі рабіў мой бацька. Ён не адзін ішоў наперад, за ім ішлі людзі, якія мелі тыя ж меркаваньні. Я выслала гэты ліст, але я не думаю, што надрукуюць, бо гэта газэта і так ужо была пакарана вялікімі штрафамі".
Алена, прабачце, канечне, цяжка ўспамінаць тыя дні, але ж гэта ня толькі гісторыя вашай сям’і, але і найноўшая гісторыя Беларусі, кожнае сьведчаньне пра тыя падзеі мае значнасьць. Скажыце, калі ласка, Ваш бацька адчуваў тады рэальную небясьпеку?
(Алена: ) "Ведаеце, нават звычайныя супрацоўнікі міліцыі гэта адчувалі. У нас былі выпадкі, што некаторыя прыпынялі нашу машыну і папярэджвалі, прасілі, каб бацька пакінуў краіну, інакш можа нешта стацца. Яго папярэджвалі. Калі бацька сядаў у машыну, ён пастаянна глядзеў, ці няма там выбухоўкі. Зачыняў дома вокны перад сном. Ён ведаў, што за ім пастаянны нагляд.
Я прадчувала нядобрае. Калі ён ад нас адыходзіў, я заўсёды глядзела, ці выйшаў ён з пад''езду. Перад выкраданьнем я бачыла ў маіх снах, што адбудзецца нешта страшнае. Я тады пазваніла маці і сказала: "Мама, будзе трагедыя ў нашай сям''і, я гэта адчуваю, я гэта бачу".
Мы яго папярэджвалі, але ён ішоў наперад, ён не мог здрадзіць людзям, якія былі зь ім”.
У Вашага бацькі не было тады думкі ад''ехаць з краіны, перачакаць недзе?
(Алена: ) "Не, ён сапраўды быў патрыётам, які ішоў да канца. Ён бы на гэта ніколі не пайшоў. Магчыма, што ён не думаў, што зь ім абыдуцца такім чынам, што пойдуць на фізычнае зьнішчэньне.
Ён заўсёды быў вельмі строгі, справядлівы. Але ў яго такое сэрца! Калі мы часам ехалі на машыне і нейкае кацяня перабягала дарогу, дык ён заўсёды прыпыняўся і заўсёды браў яго. Вось такое ў яго было сэрца, адкрытае, добрае сэрца, нягледзячы на тое, што ён быў вайсковым чалавекам”.
Юры Захаранка быў вайсковым чалавекам, вырас у савецкі час, як сталася, што ён далучыўся да апазыцыі?
(Алена: ) "Ён ня мог абыякава глядзець на тое, што адбывалася. Ён бачыў, куды ідзе рэжым і, магчыма, здагадваўся, колькі ахвяраў ён за сабою пацягне".
Як сям’я, вы падтрымоўвалі свайго бацьку ў ягонай палітычнай дзейнасьці, ці былі супраць?
(Алена: ) "Сям''я, як і іншыя, думала: "Навошта гэтая палітыка, лепш бы мы яго жывым бачылі побач з намі". Але ён такі, гэта яго характар, гэта ўжо ад нараджэньня. Ён ня мог паступіць інакш".
А калі гэта ўжо сталася, Юры Захаранка бясьсьледна зьнік, да вас нехта зьвяртаўся зь міліцыі, зь дзяржаўных структураў, ягоныя сябры дапамагалі вам, супакойвалі, якая была рэакцыя?
(Алена: ) "Ведаеце, рэакцыя была адна – калі нешта адбылося з такога ўзроўню людзьмі, то што будзе з намі? Мы тэлефанавалі людзям, якія ішлі побач з ім, прасілі ў іх дапамогі. І гэтыя людзі нам адказвалі: "Вы, калі ласка, нам часта не званіце, бо і з намі станецца тое самае". Страх, навялі страх на беларускую землю тым, што так расправіліся з вядомымі палітыкамі, простыя людзі сталі баяцца".
Выбачаюся ізноў за цяжкае для Вас пытаньне, ці спадзяецеся на тое, што Ваш бацька можа быць жывы?
(Алена: ) "Я думаю, што яго, канечне, няма. Мне ён сьніцца ўвесь час. Напачатку я малілася, прасіла Бога, каб ў яго была не такая страшная сьмерць, каб не было гвалту. Можа напачатку яго трымалі ў нейкіх падзямельлях, можа патрабавалі ад яго дакумэнты, бо сэйф ягоны быў узламаны. Калі б ім патрэбна было яго толькі зьнішчыць, гэта яны зрабілі б зь ім, магчыма, так, як з Карпенкам. Ім нешта патрэбна было ад яго і яны гэта выбівалі. У гэтым я не сумняюся".
Як вы цяпер пачуваеце там сябе маральна, сумуеце па Беларусі?
(Алена: ) "Ведаеце, я лічу, што настальгія – гэта хвароба, зь якою ты кладзесься спаць і ўстаеш, яна ўвесь час у сэрцы. Табе хочацца наведаць сваіх блізкіх, хочацца пабачыць сваіх бабулек. Гэта проста рана...
Многія ад''яжджаюць са сваёй краіны, бо хочуць тут знайсьці лепшае жыцьцё. А мы – палітычныя ўцекачы і мы ня можам сябе добра адчуваць, жыць і дыхаць, хадзіць па нямецкай зямлі, радавацца нечаму ў той час, калі гора ў нашай краіне".
А як дахаты, вярнуліся б, калі б там адбыліся зьмены да лепшага?
(Алена: ) "Канечне, і ўся мая сям''я марыць пра гэта".
Вы згадалі сваіх бабуляў, з бабуляю па бацьку падтрымліваеце кантакты?
(Алена: ) "Я тэлефаную ёй кожны тыдзень, адзіная мая радасьць тут – гэта пачуць яе голас".
Як расьце там Ваш сын, ці ведае ён нешта пра дзеда?
(Алена: ) "Сын мой адчувае сябе добра, ён, можна сказаць, Радзіму не памятае, яму было паўтары гады, калі ад’ехалі. Але ён ведае пра сытуацыю там, я часта яму распавядаю. Ён пытаецца часам: "Мама, калі мы паедзем дадому, тады, калі бандыта ня будзе?" Разглядае часам дзедаву фотку і кажа: "Ведаеш, я так часта думаю пра дзядулю".
Як атрымліваеце інфармацыю пра падзеі ў Беларусі?
(Алена: ) "Інфармацыю зь Беларусі мы ўвогуле, можна сказаць, не атрымліваем. У мяне няма доступу да Інтэрнэту, няма нават кампутара".
Набыць кампутар і падключыць Інтэрнэт ня могуць сабе дазволіць ні Алена, ні ейная маці Вольга.
Спадарыня Вольга мае ў Бэрліне яшчэ горшыя матэрыяльныя ўмовы, бо ня можа здабыць працу.
(Вольга: ) "Працы тут і самі немцы ня могуць знайсьці. Я ў такім цяжкім душэўным стане знаходжуся, зь цяжкасьцю выжываю. Я зусім не забясьпечаная. Вось прывяду прыклад. Я паехала на канфэрэнцыю ў Кіеў у мінулым годзе. Мне на гэта трэба было пазычаць грошы. Я пазычыла, мне іх перавялі на банкаўскі рахунак, і гэта палічылі за мой прыбытак, таму за паўгады ў мяне зьнялі сацыяльную фінансавую дапамогу. Як жыць было? Так праблема за праблемаю”.
Алена сказала, што Вы плянуеце ў Бэрліне заняцца грамадзкай дзейнасьцю, зьбіраецеся стварыць фонд Захаранкі?
(Вольга: ) "Мне хацелася б, найперш, нешта зрабіць для майго мужа, для таго, каб злачынцы былі жорстка пакараныя. Гэта мэта майго жыцьця.
Хутчэй за ўсё гэта ня фонд будзе, а сабрана група людзей, якія будуць удзельнічаць у акцыях, пікетах. На жаль, я з гэтымі людзьмі толькі зараз пазнаёмілася. А што я магла раней адна?
Мне трэба будзе даклад рабіць у Бэрліне. Я спадзяюся, што будзе суд над злачынцамі. Рыхтую даклад і зараз чытаю часопісы, газэты з выступленьнямі майго мужа. Усё больш і больш я пераконваюся ў тым, што ён меў рацыю, ён быў дальнабачны адносна таго, што можа адбыцца і што адбудзецца.
Ён гаварыў, што першы прэзыдэнт Беларусі павінен быў быць запісаны ў гісторыю залатымі літарамі, а Лукашэнка будзе запісаны крывёю. Так яно і атрымалася, але сталася так, што і крывёю майго мужа".
Ваша малодшая дачка будзе дапамагаць Вам у гэтай грамадзкай працы?
(Вольга: ) "Юля ўвогуле на гэту тэму ня хоча гаварыць, баіцца закранаць гэтую тэму. Яна была якраз у пераходным узросьце, калі яе сюды вывезьлі, для яе страта бацькі – гэта страшна, таму яна намагаецца на гэтую тэму не гаварыць".
Ці Вы хацелі б назусім застацца на эміграцыі?
(Вольга: ) "Рана ці позна, я спадзяюся, што я ўсё адно вярнуся дадому, я вярнуся ў Беларусь. У мяне няма такой думкі, што я застануся тут на ўсё жыцьцё, што я тут і памру. Не!
Усё роўна, у мяне нейкая надзея ёсьць, што ня можа доўга быць гэты тыран".
У Нямеччыне Вы пачуваеце сябе спакойна, ці ўсё ж маеце нейкія праблемы з палітычнага боку?
(Вольга: ) "Канечне, ёсьць. Пад час прэзыдэнціх выбараў у Беларусі тут выйшла газэта, дзе гаварылася, што Захаранка жыве разам зь сям''ёю ў двухпавярховай віле, што ёсьць сьведкі гэтага, пададзена фота. Пісаў пра гэта галоўны рэдактар мюнстэрскай газэты. Па тэлебачаньні ў Беларусі паказалі артыкул, што, маўляў, Захаранка – афэрыст, зьбег зь Беларусі і жыве зь сям''ёю ў Мюнстэры”.
Вы размаўлялі з гэтым рэдактарам?
(Вольга: ) “Я знайшла гэтага рэдактара, мы зь ім сустракаліся. Ён быў як быццам бы нейкай сьцяною ад мяне адгароджаны. Ён сказаў, што былі сьведкі і нават назваў сьведкаў”.
Не спрабавалі падаць на яго ў суд?
(Вольга: ) "Як я падам у суд? Каб падаць у суд, трэба мець адваката, гэта вялікія грошы. У мяне былі зьвязаныя рукі.
Потым нашыя сябры дапамаглі, і праз тры дні ён напісаў такую маленькую зацемку ў гэтай газэце, што гэта была няпраўда. І на гэтым скончылася ягонае апраўданьне. Яны падкупілі гэтага галоўнага рэдактара. Я ўпэўненая, што ніякі ён не камуняка, а ён проста быў падкуплены. Чаму ж ён раней не пісаў, а менавіта перад лукашэнкаўскімі выбарамі?
Па тэлевізіі паказвалі, мне званілі мае блізкія сябры і віншавалі мяне. Я была зьдзіўленая і сказала, што гэта ня так. Але яны не паверылі, сказалі, што я проста не хачу прызнацца, але яны ведаюць, бо газэту бачылі. Так гэта пададзена было.
А зараз Лукашэнка гаворыць пра тое, што Захаранка жыве на Канарскіх выспах. Людзі, якія ня ведаюць, што яны могуць падумаць? Вось вам і агітацыя злачынцаў.
Таму мне на самай справе патрэбна выступаць, даводзіць праўду. Але ўсё зьвязана зь фінансамі, як я магу езьдзіць некуды, людзей зьбіраць, калі я сяджу без капейкі грошай.
Усё ж я скажу: "Жыве Беларусь! Як заўсёды гаварыў мой Юры. Жыве! І мы будзем жыць там!"