РЫМ. Сёньня ў Альпах, з прычыны аварыі, зачынены галоўны 13-ці кілямэтровы тунэль, які злучае Францыю і Італію. У тунэлі сутыкнуліся два грузавікі - адзін зь іх загарэўся і полымя перакінулася на іншыя аўтамабілі. У пажары загінулі двое кіроўцаў са Славеніі.
Агонь удалося ліквідаваць толькі праз 6 гадзінаў. Тунэль зачынены на нявызначаны час.