Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10% кандыдатаў у Аўганскіх выбарах - жанчыны


КАБУЛ. У Аўганістане апублікаваны сьпіс асобаў, якія маюць намер балятавацца ў выбарах у парлямэнты і структуры мясцовага самакіраваньня. У гэтым сьпісе больш за 6 тысячаў чалавек. Ня могуць балятавацца тыя, хто браў удзел ва ўзброеных групоўках і хто меў праблемы з законам. Каля 10% кандыдатаў – жанчыны. У часе рэжыму талібаў, кабеты не маглі браць удзел у палітычным жыцьці. Між тым у Аўганістане захоплены ў палон адзін з галоўных вайсковых лідэраў талібаў – Хаджы Султан.
XS
SM
MD
LG