Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон упершыню прадставіў канкрэтную інфармацыю ў справе неадпаведнага абыходжаньня з Каранам


ВАШЫНГТОН. Пэнтагон упершыню прадставіў канкрэтную інфармацыю ў справе неадпаведнага абыходжаньня са сьвятой кніга мусульманаў Каранам ў амэрыканскай вайсковай базе Гуантанама. У адмысловай справаздачы ў прыватнасьці гаворыцца, што амэрыканскі вайсковец, парушаючы службовыя інструкцыі, стукнуў па сьвятой кнізе мусульманаў. Іншым разам у камэру кінулі некалькі балёнаў з вадой, якая заліла Каран. У адной са сьвятых кнігаў нехта з вайскоўцаў напісаў нецэнзурнае слова па-ангельску. У часе сьледзтва вайсковая пракуратура не знайшла доказаў таго, што Каран змывалі ў каналізацыю.
XS
SM
MD
LG