Аляксандар Рабатай паведаміў суду, што Лібэральна-дэмакратычная партыя сапраўды рэалізоўвала кантракт на 2 мільёны барэляў нафты, і гэтая квота была юрыдычна аформленая і прададзеная. Як сьцьвярджае Рабатай, цана так званага “адкату” — каля 30 цэнтаў за барэль — павінны была вярнуцца ў Ірак, аднак гэтыя грошы туды не паступілі.
Як патлумачыў Аляксандар Рабатай, падчас рэфэрэндуму ў Іраку ў 2002 годзе ён знаходзіўся ў Іраку, і яго выклікалі ў міністэрства нафты, дзе заявілі, што Гайдукевіч павінен вярнуць грошы, інакш ірацкі бок зьвернецца праз амбасаду непасрэдна да Аляксандра Лукашэнкі. Аднак у сувязі з пачаткам ваенных дзеяньняў у Іраку гэта не было зроблена. Канкрэтную суму доўгу былы намесьнік Гайдукевіча не назваў.
Разгляд пазову Сяргея Гайдукевіча да “Народнай Волі” працягнецца а 10:30 у панядзелак 6 чэрвеня ў Ленінскім судзе Менску.
Гл. таксама Галоўны рэдактар “Народнай Волі” заяўляе ў судзе, што Гайдукевіч супрацоўнічаў з Хусэйнам