КАНДАГАР: Цягам апошніх двух дзён, у атаках на поўдні Афганістану, праўдападобна з боку талібаў, загінулі 5 чалавек. Сёньня, у выніку выбуху бомбы падкладзенай на ўзбоччы дарогі ў правінцыі Гэлманд загінуў начальнік мясцовай паліцыі, а ў суседняй правінцыі Забул быў забіты з засады кіроўца ўрадавага чыноўніка. Учора на дарозе паміж Кандагарам і правінцыяй Урузган невядомыя нападнікі падпалілі цыстэрну з палівам для амэрыканскіх сілаў, і забілі кіроўцу. Учора быў забіты ў таксі афганскі жаўнер. У сераду у выніку бомбавага замаху на мячэць у Кандагары загінулі як мінімум 20 чалавек.