3 чэрвеня Міхаіл Хоміч паведаміў, што экс-дэпутат па-ранейшаму трымае галадоўку. Ён п’е толькі ваду. Апошнім часам Сяргей Скрабец скардзіцца на галаўны боль, бяссоньніцу, дакучлівы боль у нырках... Таму да былога парлямэнтара ўжо тройчы выклікалі мэдычную дапамогу. Яго жонка Аляксандра, якая працуе лекарам-тэрапэўтам, гаворыць, што абавязкова патрэбна выводзіць таксіны з арганізму:
(Аляксандра Скрабец: ) “Яны [лекары] ужо пачысьцілі Сяргея”.
Сяргей Скрабец, які быў арыштаваны яшчэ 15 траўня, ад таго дня абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачаньняў, якія ён лічыць беспадстаўнымі. Экс-дэпутата абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.
Сьледзтва лічыць, што былы парлямэнтар падбухторваў жыхара гораду Бяроза даць хабар 30 тысяч даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры і абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны Грыбу. Пазьней той быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы — забойства і разбой. Як высьвятляецца, у вёсцы Альшаны жывуць родныя жонкі Сяргея Скрабца. Спадарыня Аляксандра ня робіць з гэтага сакрэту:
(Скрабец: ) “Я сапраўды з гэтай вёскі. Але ж у вёсцы, калі разабрацца, дык усе адзін аднаму сваякі. І тут, калі адсочваць, яго бабуля і мая бабуля — стрыечныя сёстры. І гэта можна зьвязаць. Калі захочаш, зьвязаць можна ўсё што заўгодна”.
Аляксандра Скрабец адзін раз наведала мужа ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары. Зьезьдзіць яшчэ раз не атрымліваецца:
(Скрабец: ) “Калі выходны дзень у мяне, дык там не пускаюць”.
(Карэспандэнт: ) “Кажуць, што ўчора яго наведвала маці?”
(Скрабец: ) “Так. І яна яго бачыла. Гаворыць, што Сяргей, хаця і стаў страшным, але пабачыла — і ёй зрабілася лягчэй”.
Малодшага брат Сяргея Скрабца Аляксандра 31 траўня пасьля допыту вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Сьледзтва падазрае яго ў сумеснай дзейнасьці са старэйшым братам і разглядае яго справу ў рэчышчы тых жа самых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Малодшы-Скрабец так бачыць сытуацыю:
(Скрабец: ) “Паказаньні, якія я даў, сьведчаць пра маю невінаватасьць. Ня я даваў хабар, а ў мяне вымагалі. А я яго і ня даў. Яны вымагалі-вымагалі, але не атрымалі. Мне інкрымінуюць, што я прапаноўваў хабар, а я не прапаноўваў. Мае паказаньні сьведчаць, што ні я, ні Сяргей хабару не прапаноўвалі”.
***
Сяргей Скрабец у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня ўзначальваў дэпутацкую групу "Рэспубліка". Летам 2004 году ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства.
Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.