Спачатку паслухайце меркаваньні мінакоў на сталічных вуліцах.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, патрэбныя саюзы? Вось Беларусь з Расеяй аб''ядноўваецца, Эўропа таксама аб''ядноўваецца”.
(Хлопец: ) “Саюзы патрэбныя. Так скідак больш будзе”.
(Карэспандэнтка: ) “Ваша ўяўленьне пра Эўразьвяз. Што гэта дае?”
(Спадар: ) “Ды нічога не дае. Узяць хаця б Польшчу, там горш сталі жыць. Толку ад гэтага Эўразьвязу!”
(Спадар) “Маё меркаваньне такое: цяпер сытуацыя ў сьвеце напаленая, і таму трэба шукаць сабе саюзьніка. Сьвет падзеліцца на саюзы ўсё адно”.
(Карэспандэнтка: ) “А будучыня ў Эўразьвязу ёсьць?”
(Хлопец: ) “Ня ведаю нават”.
(Спадар: ) “Будучыня ёсьць”.
(Спадар: ) “Нават калі ўзяць прыбалтыйскія краіны, жыць у іх стала ня лепей. Толку ад таго, што яны лезуць да эўрапейскіх краінаў, я ня бачу. Адзінае добра, што мяжа адна стала, растамажваць, калі нешта вязеш, лягчэй”.
(Карэспандэнтка: ) “На ваш погляд, будучыня ў Эўразьвязу ёсьць?”
(Спадар: ) “Так, думаю, што ёсьць”.
Маладыя палітыкі, юрысты, эканамісты, магчыма, з-за ўзросту, амаль аднадушныя: праблемы ў Эўразьвязе ёсьць, але будучыня таксама ёсьць.
Меркаваньне дэпутата Пухавіцкага раённага Савету Алеся Міхалевіча.
(Міхалевіч: ) “Я перакананы, што будучыня ў Эўразьвязу ёсьць. Проста ня трэба глядзець на яго як на абсалютна цэнтралізаваную краіну з адзінай сталіцай у Брусэлі, дзе ўсе выконваюць тое, што сказана брусэльскімі бюракратамі. На мой погляд, гэты працэс будзе больш складаным, але гэта зусім не азначае, што ад гэтага будзе горш”.
Студэнт аддзяленьня паліталёгіі юрыдычнага факультэту БДУ Мікіта Красноў лічыць:
(Красноў: ) “Эўразьвяз павінен проста перагледзець гэтую Канстытуцыю і зрабіць яе такой, каб яна падыходзіла для кожнай дзяржавы, якая ўваходзіць у Эўразьвяз. Але гэта не паказвае, што Эўразьвяз загіне. Наадварот, паказвае, што Эўразьвяз разьвіваецца. Зразумела, што ня можа быць усё адразу прынята. Кожная краіна мае свае інтарэсы ў гэтым саюзе, і Канстытуцыя павінна падыходзіць для кожнай краіны”.
А вось меркаваньне лідэра моладзевага інфармацыйнага цэнтру, эканаміста Тацяны Аляксеевай:
(Аляксеева: ) “Тое рашэньне, якое прынялі французы і галяндцы, яшчэ не канчатковае рашэньне. Паколькі так шмат краінаў уваходзіць у Эўразьвяз, напэўна, яшчэ ёсьць агульныя мэты, якія іх яднаюць. Я спадзяюся, што ўсё ж такі гэтыя мэты пераадолеюць непаразуменьні, якія ёсьць у асобных краінах. Краіны, якія пачалі яднацца ў адзіную эўрапейскую сям’ю, мусяць працягваць, а не спыняцца на сваім шляху. Таму я хутчэй аптымістка ў гэтым пляне”.
Першы сакратар ЦК ЛКСМБ Зьміцер Яненка мяркуе такім чынам:
(Яненка: ) “Мы ня лічым, што крах для Эўразьвязу тое, што Францыя і Галяндыя прагаласавалі супраць Канстытуцыі. Як Эўразьвяз разьвіваўся, як ён працаваў – так і будзе працаваць. На наш погляд, гэта адказ старой Эўропы на зьяўленьне ў Эўразьвязе новых краін з усходняга блёку. Эўразьвязу неабходна падумаць над сваёй палітыкай, бо ў Эўразьвязе зьніжаюцца з кожным годам сацыяльныя гарантыі для грамадзян. І таму эўрапейскія “левыя” выступілі супраць гэтай Канстытуцыі”.