Сяргей Гайдукевіч патрабуе абвергнуць інфармацыю, апублікаваную ў артыкуле “Ліст Гайдукевіча. І факс Гайдукевічу” ў “Народнай Волі” за 1 сакавіка 2005 году, у якім гаварылася пра фінансавыя кантакты Гайдукевіча з рэжымам Садама Хусэйна.
Лідэр ЛДПБ патрабуе 200 мільёнаў рублёў кампэнсацыі. Рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч адхіляе гэтыя патрабаваньні. Судовы працэс выклікаў шырокі грамадзкі розгалас. У судовай залі прысутнічаюць журналісты, прадстаўнікі Беларускага Гельсынкскага Камітэту, Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, сябры ЛДПБ, а таксама лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька.
Гл. таксама Галоўны рэдактар “Народнай Волі” заяўляе ў судзе, што Гайдукевіч супрацоўнічаў з Хусэйнам (поўны тэкст)