Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскага дэпутата не пусьцілі ў Беларусь


RFE/RL Дэпутат ніжняй палаты чэскага парлямэнту, праваабаронца, былы дысыдэнт і падпісант “Хартыі-77” Сватаплук Карасак не атрымаў візу ў Беларусь.

Беларуская амбасада ў Празе не прадставіла аніякіх прычынаў адмовы чэскаму парлямэнтару.

Сватаплук Карасак, якія ўваходзіць фракцыю “Унія Свабоды”, быў у Беларусі падчас апошняга рэфэрэндуму 2004 году наконт прэзыдэнцкіх тэрмінаў Аляксандра Лукашэнкі. На наступны дзень пасьля рэфэрэндуму на мітынгу ў Менску Карасак зачытаў прысутным ліст ад былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў падтрымку беларускай дэмакратыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG