Падставай для завядзеньня крымінальнай справы сталі зьвесткі пра тое, што спадарыня Ярашэвіч цягам 2004 году нібыта атрымлівала грошы ад бацькоў, чые дзеці накіроўваліся на адпачынак у Польшчу. Крымінальная справа распачатая паводле артыкулу 209 (частка 2) Крымінальнага кодэксу РБ “махлярства”.
Як паведамлялася раней, кіраўніцтва Саюзу палякаў на Беларусі зьвярнулася з адмысловым лістом да старшыні КДБ і міністра ўнутраных справаў Беларусі з заклікам спыніць перасьлед Аліны Ярашэвіч з боку праваахоўных структураў.