У Саюз палякаў сёньня прыйшлі некаторыя вельмі старыя людзі, нават інваліды. Ян Трамбовіч быў з жонкай Галенай, бо сам ён зусім ня бачыць. Іхні ўнук вучыўся ў клясе, у якім раней выкладала сёньняшняя старшыня СПБ Анжаліка Борыс. Спадар Трамбовіч сказаў, што яны прыходзілі абараняць кіраўніка Саюзу палякаў.
(Трамбовіч: ) “Я добра ведаю Борыс. Тут выбралі яе, яна працавала, а цяпер пачынаецца абы-што. Трэба, каб Борыс засталася. Калі падняць усю клясу, у якой яна навучала, усе дзеці пойдуць за яе, сто адсоткаў гарантыі даю”.
Меркаваньне яшчэ адной спадарыні сталага веку:
(Спадарыня: ) “Я – палячка, я належу да Саюзу палякаў, ёсьць такая патрэба, і таму я прыходжу сюды. Гэтая пані абраная большасьцю палякаў, і гэта вельмі добры выбар. А спадар, які быў старшынём, і ня здолеў заслужыць, каб яго абралі паўторна, ён павінен з годнасьцю адысьці”.
Старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс гаворыць аб тэлефоннай размове з Тадэвушам Кручкоўскім:
(Борыс: ) “Я сказала, што гэты будынак—пабудаваны і утрымліваецца польскім падаткаплатнікам. У мяне ёсьць ліст ад найвышэйшых асобаў у Польскай дзяржаве, што прызнаюць мяне, прызнаюць управу, і якія утрымліваюць гэтыя структуры. Польскі падаткаплатнік не жадае пасьля выказваньняў спадара Кручкоўскага, каб ён тут вырабляў нейкія непатрэбныя “штучкі”. Хаця гэта ня значыць, што ён ня можа увайсьці — калі ласка”.
Анжаліка Борыс зазначыла, што Кручкоўскі пакінуў арганізацыю з даўгамі. Ён адказаў ёй наступнае:
(Борыс: ) “Але міністэрства юстыцыі мяне выклікала, дало мне ліст, і я мушу зьбіраць зьезд. Я кажу: міністэрства юстыцыі зьяўляецца органам, які кантралюе арганізацыю, але ня мае права кіраваць грамадзкай арганізацыяй. Арганізацыя перадусім — гэта нават не будынкі, а — людзі”.
Тадэвуш Кручкоўскі сказаў сёньня Радыё Свабода, што тыдзень таму атрымаў рашэньне мінюсту наконт паўторнага правядзеньня 6-га зьезду Саюзу палякаў, аднак паніку пакуль падымаюць дарэмна, зазначыў ён:
(Кручкоўскі: ) “Пакуль я для сябе ня вырашыў, што буду рабіць. Нават калі я прыму на сябе гэты абавязак па падрыхтоўцы зьезду, то гэта будзе не на мне, а на старшыні Галоўнай управы Тарасевічу. Я лічу, што для мяне дастаткова гэтага бруду, і ўсе людзі, якія замяшаныя, зараз не павінны ў гэтым удзельнічаць”.
Сёньня ўдзень у Саюзе палякаў атрымалі факс за подпісам польскага амбасадара ў Менску Тадэвуша Паўляка. У факсе падкрэсьлена, што Польшча прызнае вынікі 6-га зьезду СПБ і новае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс.
Міністэрства юстыцыі РБ у траўні прыняла рашэньне аб нелегітымнасьці вынікаў 6-га зьезду, які адбыўся ў Горадні 12-13 сакавіка сёлета. Мінюст прызнае старое кіраўніцтва СПБ на чале з Т.Кручкоўскім і прапануе яму паўторна правесьці зьезд.