БІШКЕК. Кіргізскія паліцыянты і вайскоўцы нацыянальнай гвардыі вызвалілі будынак Вярхоўнага суда Кіргізстану ў сталіцы гэтай краіны, пасьля таго, як каля 300 чалавек штурмавалі гэты будынак, каб выгнаць адтуль прыхільнікаў прайграўшых кандыдатаў у парлямэнт, якія захапілі Вярхоўны суд яшчэ ў красавіку.
Тыя, хто ўтрымліваў будынак кінулі ў натоўп некалькі кактэйляў молатава, але гэта не спыніла ўдзельнікаў штурму, якія ўсё ж захапілі суд.
Паводле паліцыі, ніхто не пацярпеў.