Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кудрын: Справа кампаніі ЮКАС паўплывала на давер да расейскай гаспадаркі


МАСКВА. Справа ЮКАСу паўплывала на давер да расейскай гаспадаркі, - гэтак лічыць міністар фінансаў Расеі Андрэй Кудрын. Прамаўляючы ў часе канфэрэнцыі расейскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Кудрын, сярод іншага, сказаў. (Кудрын) “ЮКАС быў вельмі сур’ёзным урокам для ўсёй краіны, для дзяржаўных ворганаў і для сацыяльнай атмасфэры ў грамадзтве. Я б хацеў, каб выпадак з ЮКАСам больш у Расеі не паўтарыўся. Гэта патрабуе ўзаемнай адказнасьці і бізнэсу і дзяржавы”. Мяшчанскі суд Масквы прысудзіў былому кіраўніку кампаніі “ЮКАС” Міхаілу Хадаркоўскаму 9 гадоў пазбаўленьня волі. Адвакат Хадаркоўскага, Генрых Падва заявіў, што суд так і не змог давесьці, што Хадаркоўскі меў дачыненьне да злачынстваў, у якіх яго абвінавацілі.
XS
SM
MD
LG