БЯЛГРАД. Былы мэр басьнійскага гораду Зворнік дабравольна здаўся сэрбскім ўладам.
Сэрб Бранка Груіч быў мэрам Зворніка ў часе вайны на Балканах. Пракуратура Сэрбіі лічыць, што ён і яшчэ шэраг асобаў нясуць адказнасьць за перасьлед, забойствы і выгнаньне сотняў мусульманаў – жыхароў гэтага гораду.