А 15-й гадзіне ўкраінскі “Нацыянальны альянс” паказаў пад сьценамі амбасады Беларусі ў Кіеве своеасаблівы пэрформанс. Каля двух дзясяткаў маладых людзей падзяліліся на тры групы – адна была з заклеенымі ратамі ды зьвязанымі рукамі, запалоханая, пасіўная, – а другая дэманстравала, што не пабойваецца выказваць сваю пазыцыю, за што ўвесь час знаходзіцца пад наглядам трэцяй групы – "Лукашэнкі і спэцслужбаў".
Вось як гэтую акцыю патлумачыў у інтэрвію Радыё Свабода лідэр “Нацыянальнага альянсу” Ігар Гузь, які разам з чатырма паплечнікамі адседзеў некалькі сутак у менскім спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку:
(Гузь: ) “Нашы актывісты робяць палітычны флэш-моб, зьвяртаючы ўвагу на выключэньне беларускіх студэнтаў за іхнія палітычныя погляды й да той галадоўкі, якую ладзяць у Жодзіне сябры “Маладога фронту”. Флэш-моб заканчваецца гэтак: Лукашэнку й кампанію прымушаюць саступіць, у рэшце рэшт саджаюць яму мех на галаву і забіраюць яго як дзейную асобу з таго кола і, можна сказаць, палітычнай прасторы Беларусі”.
Паводле спадара Гузя, такія ж акцыі адбыліся яшчэ ў 10 абласных цэнтрах Украіны. Але амбасада Беларусі ёсьць толькі ў Кіеве – як адрэагавала яна?
(Гузь: ) “Учора нам тэлефанавалі з амбасады Беларусі, а менавіта спадар консул, і распытвалі, ці ня будзем мы рабіць нейкіх радыкальных дзеяньняў. Мы яго запэўнілі, што ніякіх радыкальных дзеяньняў ня будзе. Але й далей пратэсты будуць абавязкова. Мы трымаем кантакт з “Маладым фронтам” Беларусі й найбліжэйшым часам, пасьля стварэньня беларуска-ўкраінскага цэнтру супрацоўніцтва моладзі, у нас будуць маштабныя акцыі. У прыватнасьці, зараз мы вядзем перамовы з прыбалтамі, малдаванамі, палякамі й расейцамі для стварэньня таго, пра што мы заявілі, – Балта-чарнамарскога вэктару супрацоўніцтва моладзевых правацэнтрысцкіх арганізацыяў. Таму гэтая праца будзе скаардынаваная”.
“Нацыянальны альянс” таксама заяўляе, што распачаў працу дзеля арганізацыі вучобы ва ўкраінскіх ВНУ беларускіх апазыцыянэраў, якіх адлічылі за свае перакананьні. “Раней ініцыятыву падтрымаў міністар замежных справаў Барыс Тарасюк”, – паведаміла прэсавая служба “Нацыянальнага альянсу”.