Пра гэта заявіў сёньня намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Міхневіч, які курыруе пытаньні далучэньня Беларусі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА).
На гэтым тыдні ў Жэнэве прайшоў чарговы раунд перамоваў аб ўступленьні Беларусі ў шэрагі гэтае арганізацыі.
Паводле Міхневіча, краіна ў працэсе далучэньня да гэтай міжнароднай установы “прайшла дзьве траціны шляху” і зараз “прыкладна на 80% ужо ва УГА”.
Як перадае агенцтва ТАСС, Міхневіч даў зразумець, што шэраг краінаў падчас перамоваў вылучаюць да Беларусі палітычна матываваныя патрабаваньні, але “важныя гандлёвыя партнэры Беларусі, у тым ліку і заходнія – такія як Польшча, Нямеччына, Чэхія, Славаччына – актыўна падтрымліваюць Менск у перамоўным працэсе”.
Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі заявіў, што калі Расея далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі раней за Беларусь, гэта практычна ніяк не адаб’ецца на двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінах.
Паводле Аляксандра Міхневіча, у Расеі ня ўзьнікне аніякіх перашкодаў на шляху пабудовы зь Беларусьсю мытнага саюзу. Ён падкрэсьліў, што зараз беларускія і расейскія мытныя тарыфы ўзгодненыя прыблізна на 95%.