ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў “ недарэчнай” справаздачу Эмнэсты Інтэрнэшэнал, у якой асуджалася ЗША за абыходжаньне з вязьнямі пратрымліванымі ў базе ў Гуантанама на Кубе. Паводле Буша, такія абвінавачаньні маглі выснунуць людзі, якія ненавідзяць Амэрыку. Амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, штло ён надалей будзе націскаць на Кітай, каб той дазволіў болей свабоды рэлігіі і друку. На прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне Буш нагадаў Пэкіну, што любое шчасьлівае грамадзтва, гэта грамадзтва якое карыстаецца эканамічнай свабодай. Буш выказаўся таксама ў справе Ірану. Ён адзначыў некаторы прагрэс на перамовах паміж Тэгэранам а Велікабрытаніяй, Францыяй і ФРГ ў справе ядзерных праграмаў Ірану. Буш выказаўся за разьвязку праблемы “ дыпляматычным шляхам”. Адносна Іраку Джордж Буш выказаў спадзяваньне, што новы ірацкі ўрад будзе здольны кантраляваць сытуацыю ў краіне і ўтаймуе паўстаньне.