Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да галадоўкі вучняў у Жодзіне далучыліся яшчэ пяць чалавек


Любоў Лунёва, Менск Як было абвешчана на прэсавай канфэрэнцыі, якую ладзіў сёньня “Малады Фронт”, да галадоўнікаў далучыліся чатыры актывісты “Маладога Фронту” (Ігар Шчакарэвіч, Валер Мацкевіч, Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч) і адзін “зубровец” (Міхась Кандрашоў).

На сераду 1 чэрвеня “Малады Фронт” заплянаваў шэраг акцыяў – іх партнэры ў краінах Эўразьвязу і ў Расеі будуць ладзіць пікеты насупраць беларускіх амбасадаў у гэтых краінах. Апрача таго 1 чэрвеня маладафронтаўцы панясуць зварот Аляксандру Лукашэнку і міністру адукацыі Аляксандру Радзькову, патрабуючы спыніць “дзяржаўны тэрор у дачыненьні да апазыцыйнай моладзі”. Пад зваротам падпісваюцца вядомыя людзі – пісьменьнікі, мастакі, палітыкі.

1 чэрвеня пікеты і мітынгі адбудуцца ў шэрагу ўкраінскіх гарадоў, іх ладзіць моладзевая арганізацыя Нацыянальны Альянс.

На жодзінскую галадоўку пакуль што ніяк не адгукнуліся беларускія праваабарончыя арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG