БАГДАД. Ірацкія сілы працягваюць у Багдадзе буйнамаштабную апэрацыю супраць паўстанцаў. 40 тысячаў вайскоўцаў заблякавалі сталіцу.
Паведамляецца, што арыштаваныя каля 500 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з экстрэмістамі.
Між тым у інтэрнэце з’явілася заява, якая, нібыта належыць Абу Масабе Аз-Заркаўі. У ёй гаворыцца, што аз-Заркаўі кіруе сваёй групоўкай у змаганьні супраць амэрыканскіх і ірацкіх войскаў.
Сёньня ў Іраку ў выніку выбухаў у розных раёнах краіны загінулі прынамсі 9 чалавек, у тым ліку амэрыканскі і брытанскі жаўнеры.