БЭЙРУТ. У Лібане, дзе праходзіць сёньня першы тур парлямэнцкіх выбараў, выбаршчыкі не адрозьніваюцца значнай актыўнасьцю. Галасаваньне ў першых пасьля вываду зь лібанскай тэрыторыі сірыйскіх войскаў выбарах адбудзецца ў чатыры этапы – на пачатку будуць абраныя дэпутаты ад Бэйруту. Паводле прагнозаў, найбольш шанцаў на перамогу мае апазыцыя, якая ў часе апошняга палітычнага крызысу дамагалася вываду сірыйскіх жаўнераў.Адзін з выбарчых блёкаў узначальвае Саад аль-Харыры – сын былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры, якога забілі ў лютым і гэта справакавала крызыс.
(Харыры) Тое, што адбываецца цяпер, для нас мае вялікае значэньне, бо мой бацька хацеў бачыць Бэйрут аб’яднаным. І сёньня галасаваць будуць за адзінства, да якога імкнуцца лібанцы. Мы пабачым гэта ў Бэйруце. У нашым сьпісе розныя партыі і гэта сапраўднае адзінства, якое мы ўжо прадэманстравалі ў дзень пратэстаў 14 сакавіка”.