ПАРЫЖ. Да пачатку рэфэрэндуму ў Францыі ў справе Эўрапейскай Канстытуцыі засталіся лічаныя гадзіны. Уся Эўропа напружана чакае вынікаў рэфэрэндуму, бо Канстытуцыя ня можа ўвайсьці ў сілу калі навад адна з 25-краінаў-сябраў Эўразьвязу выкажацца супраць .
Паводле дадзеных апошніх апытаньняў, 52% французаў маюць намер адкінуць праект.
Кіраўнікі Нямеччыны і Гішпаніі прыляцелі ў Парыж, каб у апошні момант паспрабаваць зьмяніць меркаваньне французаў.
(Сапатэра) “Эўропа, на якую гішпанцы глядзяць з надзеяй і чый лёс цяпер вырашаецца, патрабуе падтрымкі французаў. Францыя павінна быць сярод лідэраў гэтай Эўропы”.
Заявіў прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра.
У сваю чаргу нямецкі канцлер Герхард Шродэр, зьвяртаючыся да французаў, адзначыў:
(Шродэр) “Калі вы сутыкнуліся з падобнай сытуацыяй і вы маеце ўсяго некалькі дзён, я б нават сказаў некалькі гадзінаў, каб прыняць надзвычай важнае рашэньне, вы павінны засяродзіць усе свае намаганьні, каб пераканацца, што трэба сказаць “так” эўрапейскай канстытуцыі. Аднак я супраць усялякіх разважаньняў наконт таго, што будзе, калі перамогуць праціўнікі дакумэнту”.