Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія выступіла супраць незалежнасьці Косава


НЬЮ-ЕРК. Сэрбія выступае супраць незалежнасьці Косава. Пра гэта заявіў прадстаўнік сэрбскага ўраду Нябойша Човіч у часе паседжаньня Рады бясьпекі ААН. Ён, сярод іншага, сказаў: (Човіч) “Незалежнасьць Косава для нас непрымальная. Гэта не дэмакратычны выбар і гэта прывядзе да дэстабілізацыі рэгіёну і адкіне яго назад у небясьпечныя часы. І я думаю, што ніхто ня хоча каб паўтарыліся падзеі 10-ці 15-ці гадовай даўніны”. Косава афіцыйна ўваходзіць у склад Сэрбіі, але ўжо 6 гадоў знаходзіцца пад часовым кіраваньнем ААН. Між тым Рада бясьпекі ААН падтрымаў ініцыятыву генэральнага сакратара Кофі Анана ацаніць сытуацыю з правамі чалавека і дэмакратызацыяй Косава. А напярэдадні ў Косаве загінуў украінскі вайсковец міжнароднага міратворчага кантынгенту.
XS
SM
MD
LG