Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане высьветляюць акалічнасьці замаху


ІСЛАМАБАД. У Пакістане ідзе расьсьледаваньне акалічнасьцяў тэрарыстычнага замаху ў сталіцы краіны Ісламабадзе.Сьледчыя спрабуюць высьветліць, кім быў сьмяротнік, які здэтанаваў учора выбуховае прыстасаваньне на тэрыторыі мусульманскай сьвятыні – пахавальні Імама Бары, якую наведваюць у сьвяточныя дні тысячы мусульманаў-пілігрымаў – сунітаў і шыітаў. Ад выбуху загінулі 18 чалавек, параненыя каля 80. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф лічыць, што замах учынілі сябры адной з экстрэмісцкіх груповак.
XS
SM
MD
LG