Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Савудаўскай Арабіі ў шпіталі


РЫЯД. Кароль Савудаўскай Арабіі Фахід знаходзіцца ў шпіталі з дыягназам “пнэўманія”. Невядома, наколькі сур’ёзная хвароба 83-х гадовага манарха. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Савудаўскай Арабіі са спасылкай на ананімную крыніцу падае, што ягоны стан стабілізаваўся. Кароль Фахід кіруе Савудаўскай Арабіяй ад 1982 году. У 1995 годзе ён меў інсульт, пасьля чаго краінай фактычна кіруе ягоны брат – прынц Абдула.
XS
SM
MD
LG