ТЭГЕРАН. Рада вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі Ірану зацьвердзіла закон, які дае ўраду права разьвіваць ядзерную праграму. Парлямэнт ўхваліў гэты закон яшчэ 15 траўня, але канчаткова зацьвердзіць яго мусіла Рада.
Эўрапейскі Зьвяз і ЗША дамагаюцца частковага спыненьня іранскай ядзернай праграмы, перадусім экспэрымэнтаў ва ўзбагачэньні ўрану. Чарговы раўнд перамоваў Эўразьвяз-Іран павінен адбыцца напрыканцы чэрвеня – у пачатку ліпеня.