Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пырванаў абмяркуе з Кадафі лёс мэдсёстраў


ТРЫПАЛІ. У Лібію прыбыў прэзыдэнт Баўгарыі Георгі Пырванаў. У ходзе перамоваў зь лібійскім лідэрам Муамарам Кадафі прэзыдэнт Баўгарыі абмяркуе, у прыватнасьці, лёс пяці баўгарскіх мэдсёстраў, якім пагражае сьмяротнае пакараньне.

Суд у Трыпалі мае абвясьціць прыгавор у аўторак. Лібійскія ўлады інкрымінуюць мэдычным сёстрам і доктару-палестынцу наўмыснае заражэньне ВІЧ-інфэкцыяй больш як 400 дзяцей у клініцы Бэнгазі – другога велічынёю гораду Лібіі. Падсудныя адмаўляюць сваю віну.
XS
SM
MD
LG