Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 27 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 27 траўня.

“Полесская правда”, 1925 год. Пра беларускія школы Ўваравіцкай воласьці, што на Гомельшчыне:

“Беларускія школы працуюць у вёсках — Пенчыне і Радзееве. Настаўнікі гэтых школаў былі ў Менску на беларускіх курсах. Перад пачаткам навучальнага году былі праведзеныя папярэднія гутаркі з бацькамі і ніхто зь іх асаблівага незадавальненьня да беларускай мовы ня выявіў, а вучні, як толькі атрымалі кніжкі, адразу ж адчулі пад нагамі родную глебу… Акрамя школ, у воласьці ёсьць адзін беларускі гурток пры Гарцаўскай хаце-чытальні. Дарослыя і моладзь куды больш ахвотна сьпяваюць “ад веку мы спалі і нас разбудзілі…”, чым “вставай, проклятьем заклейменный”.

“ЛіМ”, 1955 год. Абмеркаваньне першай кнігі вершаў Ніла Гілевіча:

“Малады паэт, — сказаў М.Аўрамчык, — спрабуе па-свойму расказаць аб перажываннях лірычнага героя, па-свойму вырашыць тэму. Многія вершы і радкі гучаць у яго свежа. Асабліва ўдаюцца Н.Гілевічу творы з лёгкім гумарам. Аднак у зборніку нямала вершаў выпадковых, агульных, трафарэтных па падыходу да тэмы”… На думку А.Бачылы, недахопы многіх вершаў Гілевіча з’яўляюцца вынікам малога жыццёвага вопыту. Паэту трэба асаблівую ўвагу звярнуць на павышэнне майстэрства, зладжанасць кампазіцыі і паэтычнае напаўненне кожнага радка… У заключэнне секцыя рэкамендавала зборнік вершаў Н.Гілевіча да выдання асобнай кніжкай”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год. Пасол Яе Вялікасьці каралевы Вялікабрытаніі ў Беларусі Джон Эвэрард адказвае на артыкул Паўла Якубовіча:

“Вы лічыце, што папярэдні Вярхоўны Савет падарваў прэстыж Беларусі. Я баюся, што гэтае цьверджаньне ад пачатку няслушнае. Пакуль парлямэнт працягваў работу, ва ўсім сьвеце лічылі, што Беларусь, нягледзячы на ўсе свае праблемы, рухаецца ў бок дэмакратыі. Прэстыж Беларусі насамрэч быў падарваны, па-першае, зьбіцьцём дэпутатаў 11—12 красавіка і, па-другое, той атмасфэрай, у якой адбываліся нядаўнія выбары”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG