Украінцы выйгралі тэндэр на набыцьцё 10 тысячаў тон бэнзіну АІ-95, і нафтаперапрацоўчы завод распачаў адгрузку паліва ва Ўкраіну. Гаворыць намесьнік генэральнага дырэктара заводу у пытаньнях збыту Сяргей Саладоўнікаў:
(Саладоўнікаў: ) “Мы загружаем паліва па сутнасьці кожны дзень. Аб`ёмы невялікія. Але гэта ня толькі рэсурсы заводу, але і рэсурсы асноўных давальніцкіх структур, якія перапрацоўваюць нафту у нас на заводзе”.
Заўтра прадпрыемства выстаўляе на аўкцыён яшчэ 15 тысячаў тон бэнзіну. Украінцы таксама ўдзельнічаюць у конкурсным продажы гэтага паліва.
З камэрцыйных меркаваньняў на заводзе не называюць кошту набыцьця ўкраінцамі мазырскага бэнзіну, а толькі кажуць, што ўкраінскі рынак цяпер найбольш выгадны:
(Саладоўнікаў: ) “На сёньня ўкраінскі рынак ў цэнаўтварэньні самы аптымальны”.
Я пацікавіўся ў аўтааматара з Чарнігаву, сябра Украінскай народнай партыі Аляксея Пія, як зьмяніліся ва Ўкраіне ўнутраныя цэны па паліва ў сувязі з дэфіцытам нафтапрадуктаў:
(Пій: ) "98-ы бэнзін каштуе 4 грыўны 30 капеек, 92-гі – 3 грыўны 20 капеек, 76-ы бэнзін ды дызэльнае паліва ў межах 3 грыўняў. За апошні месяц цэны на паліва вырасьлі прыблізна на 30%. Калі да крызысу цэны ва ўсёй Украіне былі стабільныя, то цяпер паміж імі ёсьць вялікія хістаньні. На розных аўтазапраўках цэны выстаўляюцца розныя, асабліва на 98-ы бэнзін. Там адзін кошт, там іншы. Няма такога, што цэны стабільныя".
Украінскі ўрад яшчэ ў красавіку абвінаваціў нафтавікоў, сярод якіх багата расейцаў, у змове. І каб цэны не расьлі, устанавіў дзяржаўныя кошты. Антыманапольны камітэт узбуджаў нават справы супраць прадпрыемстваў, якія належаць расейскім кампаніям ТНК-ВР і “ЛУКОЙЛ”.
У сытуацыю ўмяшаўся прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка і, як кажуць украінцы, забараніў карэктыроўку цэнаў.
Паводле інфармацыі чарнігаўскіх аўтааматараў, цэны ў найбліжэйшы час павінны падвысіцца на аўтазапраўках яшчэ як мінімум на 10%. Але і ў гэтым выпадку, напрыклад, 92-гі бэнзін будзе каштаваць прыкладна на 100 беларускіх рублёў таньней, чымсьці на аўтазапраўках Беларусі.