“Беларуская крыніца”, 1935 год. Карэспандэнт “Нью-Ёрк Джорнэл” пра візыт у Савецкую Беларусь:
“Беларускія сяляне бунтуюцца проціў улады Саветаў масава. Я бачыў, як цэлымі эшалонамі вывозілі беларускіх сялян на поўнач — у Мурманскі край. Сяляне ў таварных вагонах былі запёртыя, як быдла, на плашчадках вагонаў стаялі з стрэльбамі чырвонаармейцы. Гэтыя сяляне — гэта бунтаўшчыкі, што адмовіліся бяз хлеба працаваць. Гэта была адкрытая беларуская рэвалюцыя проціў улады Саветаў… Беларускія сяляне ненавідзяць бальшавікоў і адкрыта гавораць, што Беларусі трэба ад Саветаў аддзяляцца”.
“Звязда”, 1945 год. Тост Іосіфа Сталіна на прыёме ў Крамлі ў гонар камандуючых войскамі Чырвонай Арміі:
“У нашага ўрада было нямала памылак, былі ў нас моманты адчайнага становішча ў 1941—1942 гг., калі наша армія адступала, пакідала родныя нам сёлы і гарады… пакідала таму, што не было іншага выхаду. Іншы народ мог-бы сказаць ураду: вы не апраўдалі нашых чаканняў, уходзьце прэч, мы паставім другі ўрад, які заключыць мір з Германіяй і забяспечыць нам супакой. Але рускі народ не пайшоў на гэта, бо ён верыў у правільнасць палітыкі свайго ўрада і пайшоў на афяры, каб забяспечыць разгром Германіі… За здароўе рускага народа!”
“Народная газета”, 1995 год:
“24 траўня каля 300 маладых людзей сабраліся каля будынку адміністрацыі Прэзыдэнта (былы будынак ЦК КПБ) і, заклаўшы рукі за галовы, пачалі хадзіць колам, выдаючы з сябе арыштантаў. Затым яны дэманстратыўна падралі і спалілі чырвона-зялёны зь сярпом і молатам сьцяг БССР, пратэстуючы такім чынам супраць зьмены ў Беларусі дзяржаўнай сымболікі. Байцы АМОНу, якія назіралі за падзеямі збоку, пачалі дзейнічаць толькі пасьля завяршэньня акцыі пратэсту, якая атрымала назву “Дзеці хлусьні вяртаюцца”. Як сьведчаць відавочцы, каля 40 студэнтаў зьбілі, а больш за 20 чалавек апынуліся ў “варанках”.