КАІР. Сёньня ў Эгіпце будуць абвешчаныя вынікі ўчорашняга рэфэрэндуму ў справе канстытуцыйных зьменаў, якія дадуць магчымасьць абіраць прэзыдэнта прамым галасаваньнем і, паводле ўраду, зробяць гэтыя выбары больш празрыстымі. Паводле папярэдніх падлікаў, у рэфэрэндуме ўзялі ўдзел каля 70% выбаршчыкаў, а 90% з тых, хто галасаваў падтрымалі канстытуцыйныя зьмены. Між тым апазыцыйныя партыі заклікалі да байкоту рэфэрэндуму, заявіўшы, што зьмены абмяжуюць правы незалежных кандыдатаў і паспрыяюць толькі кіроўчай партыі Хосні Мубарака.