Рэзалюцыя аб парушэньні правоў працоўных, акрамя Беларусі, была прынятая ў дачыненьні да яшчэ трох краінаў сьвету — Калюмбіі, Нэпалу і Парагваю. У дакумэнце, у прыватнасьці, гаворыцца, што Міжнародная фэдэрацыя мэталістаў пратэстуе супраць перасьледу незалежных прафсаюзаў і асобных людзей, супраць невыкананьня міжнародных абавязкаў і патрабуе ад ураду Беларусі неадкладна выправіць такое становішча. Гаворыць лідэр незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандар Бухвостаў, які прэзэнтуе на кангрэсе Беларусь:
(Бухвостаў: ) “Прынялі амаль адзінагалосна. Гэта ж Міжнародная фэдэрацыя мэталістаў — адно з самых уплывовых аб’яднаньняў у сьвеце. Таму гэта вельмі сур’ёзны дакумэнт”.
Паводле спадара Бухвостава, цяпер рэзалюцыя будзе распаўсюджаная ва ўсіх краінах-сябрах фэдэрацыі, а таксама дасланая ўраду Беларусі. Нагадаю, што гэтаму папярэднічала рашэньне ўдзельнікаў кангрэсу выключыць з шэрагаў Міжнароднай фэдэрацыі мэталістаў Беларускі прафсаюз аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня за парушэньне прынцыпаў дэмакратыі. Ці лічаць справядлівым такое рашэньне ў Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі? Намесьнік кіраўніка фэдэрацыі Эдвард Матуліс на пытаньне Радыё Свабода адказаў:
(Матуліс: ) “Не, канечне. Несправядлівае. Нават не запрасілі самога старшыню. Я лічу, што гэта проста палітычная замова”.
Спадар Матуліс не паведаміў, чыя гэта магла быць замова, а таксама адмовіўся пракамэнтаваць факт прыняцьця Міжнародным кангрэсам адмысловай рэзалюцыі па Беларусі. А лідэры незалежнага прафсаюзнага руху называюць гэта значнай падзеяй для ўсяго дэмакратычнага прафсаюзнага руху краіны. Гаворыць адзін з прафсаюзных лідэраў Генадзь Фядыніч:
(Фядыніч: ) “Гэты дакумэнт яшчэ раз пацьвердзіў, што ў Беларусі ёсьць праблемы з правамі працоўных і прафсаюзаў. Тым больш, што рэзалюцыя прынятая напярэдадні сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы. І гэта вялікая маральная дапамога”.
Нагадаю, што чарговая сэсія Міжнароднай арганізацыі працы, якая распачынаецца напачатку чэрвеня, мусіць разгледзець выкананьне ўрадам Беларусі рэкамэндацыяў наконт становішча з правамі прафсаюзаў. Паводле ацэнкі экспэртаў Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў, ніводная з адзінаццаці рэкамэндацыяў ня выкананая. З гэтай нагоды Рада канфэдэрацыі, якая працуе цяпер у Брусэлі, таксама плянуе прыняць адпаведную рэзалюцыю па Беларусі.
Рэкамэндацыі Міжнароднай арганізацыі працы ўраду Беларусі грунтуюцца на падставе справаздачы Адмысловай камісіі, якая дасьледавала становішча з правамі прафсаюзаў у Беларусі. Гэты дакумэнт утрымлівае 200 старонак тэксту, у якім гаворыцца пра перашкоды ў справе рэгістрацыі незалежных прафсаюзаў, пра нежаданьне ўладаў наладжваць трохбаковае сацыяльнае партнэрства, пра перасьлед лідэраў і актывістаў незалежнага руху. Калі да 1 чэрвеня 2005 году становішча ня будзе выпраўлена, Міжнародная арганізацыя працы пакідае за сабой права ініцыяваць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі з боку краінаў Эўразьвязу.