(Маісеенка Генадзь: ) “Учора выпадкова даведаўся пра тое, як хлопцы Рыгоравіча прывезьлі сучасную апаратуру зь ліку найменных дэтэктараў хлусьні, якую б вэртыкаль жадала б выкарыстоўваць у сваіх мэтах. Ды і паспалітым падсудным і сьведкам у судах было б вельмі цяжка хлусіць. Нават і закон падрыхтавалі...
Як і калісьці мой сябра быў інспэктарам па разбраеньню Беларусі. Я прапанаваў усім сьвядомым лідэрам і кіраўнікам апазыцыі прайсьці праз такую ж працэдуру дэтэктара хлусьні добраахвотна. За малым лікам бальшыня мяне ўспрымала ў штыкі і нават за вочы празвала гіпэрпараноікам і правакатарам. Вось, што было сьмешна. Вось вам і адказ водны на сёньняшнія рэаліі Беларусі. Усё паўтараецца”.
(Выбігаў: ) “Выказваю падзяку Злучаным Штатам Амэрыкі за асуджэньне вапіюшчых парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, за выдзяленьне пяці мільёнаў даляраў для падтрымкі беларускай апазыцыі і разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне, за асуджэньне дыктатарскага рэжыму ў справе зьніклых вядомых людзей, за асуджэньне рэпрэсіяў супраць дэмакратычна настроеных людзей і супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
Злучаныя Штаты Амэрыкі павінны дапамагчы выцягнуць Беларусь з дыктатарскага балота, у якім яна апынулася!”
(Спадар: ) “Зараз уводзяцца новыя элемэнты ў форму міліцыянтаў. Прапаную зьняць надпісы “АМАП”, “спэцназ”, “міліцыя”, бо ў гэтых людзей па твары і так бачна, хто яны такія”.
(Спадар: ) “Хачу выказаць меркаваньне наконт адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Ім павінен стаць выключны Мікола Статкевіч за яго сьмелыя паводзіны. А нам неабходны менавіта сьмелы кандыдат! Ні пад час Маршу свабоды ў 1999 годзе, калі толькі ён застаўся зь людзьмі да канца, ён не ўцёк хавацца, як астатнія арганізатары акцыі, ні пад час суду, які зараз над ім адбываецца. І ўвогуле, ягоныя паводзіны – узор для іншых апазыцыянэраў. Бо большасьць зь іх любіць шмат размаўляць, але рабіць нічога ня хоча, бо страшна апынуцца ў турме.
Статкевіч нават за кратамі для рэжыму небясьпечны. І таму нават калі яго не зарэгіструюць у кандыдаты, ён мусіць стаць адзіным кандыдатам, кандыдатам незарэгістраваным. Няхай у такім выпадку ў бюлетэнях будзе адно імя – імя дыктатара, каб не ствараць ілюзію дэмакратычных выбараў.
А апазыцыі трэба, вылучыўшы Статкевіча адзіным кандыдатам, рыхтавацца не да дэмакратычных выбараў, а да пасьлявыбранага становішча. А менавіта да паўстаньня супраць Лукашэнкі, бо дэмакратычным шляхам недэмакратычны рэжым не перамагчы”.
(Саскевіч Мікола: ) “Адказваю на вашае пытаньне тыдня пра польска-беларускі канфлікт. Вінаваты беларускі дыктатар, бо дыктатар у нас – фашыст. Гляньце, што ў нас у краіне робіцца. Бяспраўе правоў чалавека, страшная карупцыя сярод чыноўнікаў, народ у галечы! Вось дыктатар і шукае ворагаў. Для яго ўсе ворагі. І гэты рэжым небясьпечны для ўсіх!
А Польшча – гэта дэмакратычная эўрапейская краіна, брацкая краіна для Беларусі. Польшча жадае нам толькі дабра, заўсёды стараецца дапамагчы нашаму народу. Так што адказны ў гэтых абвастрэньнях паміж Польшчай і Беларусьсю толькі дыктатар Лукашэнка. Асабіста я ўвесь час буду абараняць Польшчу!”
(Спадар: ) “Хацеў бы пацікавіцца ў Радыё Свабода, колькі яшчэ год вы будзеце намагацца ажывіць даўно палітычна памерлага Пазьняка?
А прыхільнікам пазьнякоўскай сэкты хачу параіць: паназірайце, напрыклад, за сьмелымі паводзінамі спадара Статкевіча і баязьлівымі паводзінамі свайго “нязломнага” правадыра, які ўжо дзевяць год адсіджваецца за мяжой. І ня трэба казаць, што Лукашэнка некага баіцца, тым больш далёкага і лагоднага Пазьняка. Наш дыктатар баяўся сапраўды толькі чатырох чалавек. Ганчара ды Захаранку, якія ў выніку зьніклі ды Клімава са Статкевічам, якія сёньня ў турме. Астатнія ніякай пагрозы для яго не нясуць”.
(Спадар: ) “Канфлікт з палякамі на Беларусі хутчэй за ўсё завязаў КГБ Беларусі, каб паказаць, што яны працуюць. Да таго ж у КГБ добра ведаюць любыя тэмы былога камсамолу. Падобная лухта дазволіла павялічыць, як мы ўжо чулі, колькасьць Амону на 20 адсоткаў! Акрамя таго адводзіць увагу насельніцтва ад справы зьнікненьня Захаранкі, Завадзкага, Ганчара і Красоўскага. Справа Гангадзэ ў момант пачала раскручвацца пасьля зьмены ўлады ва Ўкраіне. Уладу на Беларусі тэрмінова трэба мяняць!”