Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм''ер кітайскага ўраду на знак пратэсу скараціла візыт ў Японіі


ПЭКІН. Віцэпрэм’ер кітайскага ўраду Ву І скараціла свой візыт у Токіё на знак пратэсту супраць заявы прэм’ер-міністра Японіі Дзюінціра Каідзумі ў справе храму Ясукуні. Прэм’ер кожны год наведвае гэты храм ў японскай сталіцы, дзе ўшанаваная памяць палеглых у часе вайны японцаў, але таксама і ваенных злачынцаў, пакараных сьмерцю. Кожны раз гэтыя візыты выклікаюць гарачыя пратэсты ў краінах Усходняй Азіі, дзе храм лічыцца сымбалем японскага мілітарызму. Каідзумі чарговы раз заявіў, што ня бачыць прычынаў, чаму ён павінен адмаўляцца ад наведваньня храму.
XS
SM
MD
LG