Мікола Статкевіч адмовіўся адказваць на пытаньні судзьдзі Леаніда Ясіновіча і ўставаць, калі той да яго зьвяртаўся. Гэта і стала падставай для складаньня адміністрацыйнага пратаколу за непавагу да суду. Адміністрацыйны судзьдзя Аляксей Бычко разгледзеў гэты пратакол і арыштаваў апазыцыйнага палітыка на дзесяць сутак. Гэта выклікала абурэньне прысутных у судовай залі. Міколу Статкевіча пад аховай завезьлі ва ўпраўленьне ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну Менску. Суд абвясьціў перапынак.
Павал Севярынец так пракамэнтаваў гэтую сытуацыю Радыё Свабода:
(Севярынец: ) “Cуд адбываецца паводле ўсіх правілаў палітыкі, а не юрыспрудэнцыі. Мікола Статкевіч, які выказаў сваё меркаваньне наконт залежнасьці альбо незалежнасьці суду, быў арыштаваны на дзесяць сутак. Цяпер працэс у юрыдычным тупіку. Безь яго разглядаць працэс — гэта значыць пазбаўляць працэсуальных правоў і мяне, і яго самога. Статкевіч ужо пакараны. Ён дзесяць сутак адседзеў за акцыю 19 кастрычніка. Цяпер яго зноў арыштавалі на дзесяць сутак. Гэта беспрэцэдэнтны ўціск на чалавека, які зьбіраецца балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Відавочна, выказваньні аб тым, што суд заангажаваны ў такіх працэсах, неяк патрывожыў сумленьне судзьдзі і гэта паўплывала на ягонае рашэньне”.
Мікола Статкевіч пасьля таго, як яго зноў прывезьлі ў суд, па-ранейшаму адмовіўся ўставаць перад судзьдзём і адказваць на пытаньні. Судзьдзя выдаліў яго з судовай залі. Мікола Статкевіч пасьпеў сказаць некалькі словаў Радыё Свабода:
(Статкевіч: ) “Я адмовіўся зьмяніць сваю пазыцыю. Я й надалей не прызнаю гэты суд. Я не зьбіраюся даваць паказаньні, тым больш уставаць перад гэтым чалавекам. Ён павінен уставаць перада мной, я так мяркую. У зьвязку з гэтым судзьдзя выдаліў мяне з працэсу да заўтра да раніцы. Я лічу, што гэта напалову сумленнае рашэньне. Больш сумленным было сказаць: “Мікалай Віктаравіч! Тут Лукашэнка, ад яго перадалі даць табе столькі, каб ты ня ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах”. Але гэта напалову сумленнае рашэньне. Хай вырашае безь мяне. Што ж тут рабіць выгляд, што адбываецца суд”.
Тым часам судзьдзя апытваў сьведкаў. Сярод іх былі супрацоўнікі міліцыі і кіроўцы аўтобусаў. Асноўнае абвінавачаньне крымінальнай справы — тое, што дэманстранты нібыта заміналі працы грамадзкага транспарту. Кіроўца 115 маршруту паведаміў Радыё Свабода, што 18 кастрычніка, сапраўды, стаяў у заторы, але не з-за дэманстрантаў, а таму, што доўгі час гарэла чырвонае сьвятло сьветлафора. Ён дадаў, што даволі часта даводзіцца стаяць на гэтым месцы, асабліва калі чакаеш, пакуль праедзе прэзыдэнцкі картэж.
25 траўня а 10 раніцы Міколу Статкевіча зноў прывязуць у суд.