БАГДАД. Ня менш як сем чалавек загінулі, а звыш 80 былі параненыя сёньня на поўначы ірацкай сталіцы пры выбуху замінаванага аўтамабіля каля запоўненага людзьмі рэстарану. Яшчэ адна замінаваная машына выбухнула на поўначы Іраку ў горадзе Туз Хурмату – загінулі ня менш за пяць чалавек, а 13 былі параненыя.
Раней сёньня ў Багдадзе быў забіты генэрал Ваэль аль-Рубаей – адзін з найбліжэйшых памочнікаў прэм’ер-міністра Іраку Ібрагіма аль-Джаафары. Машыну генэрала абстралялі, калі ён ехаў на працу.
Тым часам у Багдадзе працягваецца маштабная апэрацыя для пошуку ўдзельнікаў узброенага супраціву. Паведамляецца пра затрыманьне падазраваных у арганізацыі нядаўняга нападу на турму Абу-Грайб.