Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шрэдэр ставіць пытаньне аб даверы ўраду


БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр мае намер унесьці ў Бундэстаг пытаньне аб даверы свайму ўраду. Паводле кіраўніка нямецкай Сацыял-дэмакратычнай партыі Франца Мюнтэфэрынга, Шрэдэр прапануе да 1 ліпеня правесьці ў парлямэнце галасаваньне аб даверы. Калі ў Бундэстагу ўрад не здабудзе падтрымкі, агульныя датэрміновыя выбары ў Нямеччыне пройдуць у сярэдзіне верасьня.

За апошнія месяцы сацыял-дэмакраты зазналі некалькі паразаў. У нядзелю на выбарах у зямлі Паўночны Райн-Вэстфалія з васьміпрацэнтавай перавагаю сацыял-дэмакратаў апэрэдзілі хрысьціянскія дэмакраты.
XS
SM
MD
LG