Старшы памочнік пракурора гораду Менску ў дачыненьнях з мэдыямі Алег Агафонаў паведаміў Радыё Свабода:
(Агафонаў: ) “Крымінальная справа супраць спадара Аніськова перададзена ў пракуратуру рэспублікі. Ня проста перададзена, а накіравана. Верагодна, паводле іх запыту. Сьледзтва вядзе цяпер пракуратура рэспублікі. Які аддзел, я ня ведаю”.
Мне ўдалося зьвязацца з начальнікам аддзелу барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй рэспубліканскай пракуратуры Віктарам Марозавым.
(Марозаў: ) “Крымінальная справа заведзена”.
(Карэспандэнт: ) “Па якім артыкуле?”
(Марозаў: ) “Па якім артыкуле, я гаварыць ня буду. Ёсьць тайна сьледзтва і абмяркоўваць гэтыя пытаньні, у чым ён абвінавачваецца, я не магу”.
Наколькі вядома, начальнік управы капітальнага будаўніцтва Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімер Аніськоў абвінавачваецца ў хабарніцтве. Прычым, супраць Аніськова заведзены былі дзьве крымінальныя справы пра хабарніцтва. Напачатку Менскай гарадзкой пракуратурай, а неўзабаве, незалежна ад яе, і Гомельскай абласной. Выглядае, што пракуратура краіны і аб’яднала дзьве крымінальныя справы супраць Аніськова ў адну.
Спадара Аніськова падазраюць у тым, што ён нібыта атрымаў хабар у выглядзе аднапакаёвай кватэры ад фірмы, якой спрыяў у заключэньні падрадаў на будаўніцтва.
У рэгіёне апошнім часам дасьледавана шмат крымінальных справаў пра хабарніцтва. Нядаўна абласны суд пакараў за гэта шэраг кіраўнікоў ды выкладчыкаў унівэрсытэту імя Францішка Скарыны. За хабарніцтва пакараны дырэктар чыгуначнага тэхнікуму, выкладчыкі мэдычнай вучэльні. Ёсьць у шэрагах пакараных хабарнікаў і кіраўнікі выканаўчых структураў, падаткоўцы, лекары, міліцыянты, мытнікі і нават судзьдзі. Хабарніцтва выяўляюць цяпер проста ва ўсіх сфэрах.