“Мне шкада, што польскі бок такім чынам рэагуе на патрабаваньне да грамадзкіх арганізацыяў выконваць дзейнае заканадаўства”, – заявіў міністар.
Спадар Галаванаў паўтарыў меркаваньне мін''юсту, што шосты зьезд Саюзу палякаў прайшоў з парушэньнямі заканадаўства. Ён таксама прыгадаў, што Саюз ужо атрымаў сёлета адно пісьмовае папярэджаньне.
“Калі быць да канца прынцыповымі, можна падаваць у суд справу аб ліквідацыі Саюзу палякаў”, – падкрэсьліў Віктар Галаванаў і дадаў, што “беларускі бок пайшоў насустрач Саюзу, не жадаючы правакаваць канфлікт”.
Паводле міністра, калі Саюз не абскардзіць рашэньня мін''юсту і не правядзе новага зьезду, на чале Саюзу палякаў Беларусі павінна застацца папярэдняе кіраўніцтва.