Адразу адцемім, што згаданая імпрэза праходзіла ў напаўлегальных умовах, і месцам яе правядзеньня быў абраны прыватны дом на адной зь ціхіх гарадзкіх вуліц. Зьвяртаючыся да калегаў, Уладзімер Колас адназначна заявіў, што краіна і грамадзтва перажываюць крытычны момант сваёй гісторыі, і што менавіта на інтэлігенцыі ляжыць цяжар адказнасьці за лёс Беларусі. Уладзімер Колас наступным чынам сфармуляваў modus vivendi сучаснага беларускага інтэлігента:
(Колас: ) “Інтэлігенцыя заўсёды, ва ўсе часы была галоўным ахоўнікам самых грунтоўных, самых істотных чалавечых каштоўнасьцяў: справядлівасьці, праўды, як цяпер прынята казаць, годнасьці чалавечай. Зараз гэта актуальна як ніколі. Зараз, калі перад інтэлігенцыяй стаіць выбар: альбо застацца на гэтых пазыцыях, што патрабуе пэўных ахвяраў, пэўнай цьвёрдасьці, альбо здаць, прадаць гэтыя пазыцыі і, адпаведна, перастаць быць інтэлігенцыяй, што азначае: здрадзіць сваёй асноўнай місіі”.
Як спадар Колас ацэньвае хаду абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў? Па ягоных словах, сама тэхналёгія абраньня адзінага кандыдата дарэшты недасканалая. Сам жа працэс быў названы “конкурсам прыгажосьці”, а прапанаваныя палітычныя топ-мадэлі мала прывабныя для асноўнай масы электарату.
“Адзінаццаць апошніх гадоў мы зазнаем паразы, але многіх палітыкаў такі стан рэчаў цалкам задавальняе”, – заявіў старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі. На ягоную думку, прэзыдэнцкія выбары 2006 году мусяць пакласьці канец гэткаму палітычнаму эпікурэйству, і ў выпадку чарговай паразы лідэры дэмакратычных партыяў папросту абавязаныя падаць у адстаўку. “Калі мы і ў наступным годзе прайграем, мы можам лічыць сябе страчаным пакаленьнем і ціха дажываць у таталітарнай дзяржаве”, – заявіў Уладзімер Колас пры канцы свайго выступу.
Інтэлігенцыя пакліканая генэрыраваць ідэі, прапаноўваць грамадзтву пэўны вэктар разьвіцьця. У вызначальныя моманты яна заўсёды абуджалася, кансалідавалася і аб’ядноўвалася ў палітычныя клюбы. Тут можна згадаць клюб імя Кошута, што паўстаў у 1956 годзе ў Будапэшце, клюб-231 і клюб “Беспартыйных актывістаў”– што дзеялі за часамі Праскай вясны, польскі клюб Каталіцкай інтэлігенцыі ды іншыя. Узьнікла ідэя стварэньне шырокай сеткі клюбаў інтэлігенцыі ў Беларусі. Гаворыць Уладзімер Колас:
(Колас: ) “У нас звычайна інтэлігенцыя, як і ў савецкія часы, гуртавалася па прафэсійнай прыкмеце, без уліку нейкіх прыхільнасьцяў, агульнасьці поглядаў, разуменьня сытуацыі. Гэта былі саюзы мастакоў, пісьменьнікаў, кампазытараў… Іх пракормлівалі, каб яны выконвалі загады ўлады. Нашая прапанова – ствараць клюбы якраз на агульнасьці поглядаў, пазыцый, узаемных сымпатыяў з тым, каб мы маглі камунікаваць. А кантакты паміж людзьмі – гэта самае галоўнае”.
Як паставіліся да такой ідэі палачане? Агульную думку на гэты конт выказаў удзельнік сустрэчы Сяргей – настаўнік адной з полацкіх школаў:
(Сяргей: ) “Такая ідэя, па-першае, даўно насьпела, а па-другое, яна выглядае рэалістычнай. Мне здаецца, яна можа вырашыць шмат пытаньняў. Так, у нас у Полацку й дагэтуль ня вырашанае пытаньне распаўсюду касэтаў зь беларускай музыкай, дыскаў, кінафільмаў, літаратуры, што выдаецца ў незалежных выдавецтвах. Якраз такі клюб і мог бы вырашыць гэтае пытаньне, і ня толькі на тэхнічным узроўні, а мог бы арганізаваць прэзэнтацыю тых жа дыскаў, касэтаў і кнігаў”.