Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Берасьця разглядала справу студэнткі Аксаны Цімчанкі на падставе складзенага на яе 26 красавіка пратаколу. У гэты дзень у Берасьці адбывалася акцыя “Сьвечка памяці”, прысьвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Міліцыянты тады затрымалі спадарыню Цімчанку нібыта за распаўсюд улётак, якія былі зробленыя з парушэньнем закону. У прыватнасьці, міліцыянты цьвердзілі, што паколькі ўлёткі надрукаваныя ў Смаленску, яны ня могуць распаўсюджвацца ў Беларусі.
Паводле рашэньня адміністрацыйнай камісіі, Аксана Цімчанка пакараная штрафам памерам 30 тысячаў рублёў.