Камітэт Дзярждумы Расеі ў справах СНД і па сувязях з суайчыньнікамі даў згоду на прызначэньне былога губэрнатара Саратаўскай вобласьці Дзьмітрыя Аяцкава паслом Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Рашэньне было прынятае амаль без абмеркаваньня, толькі адзін зь сяброў камітэту – прадстаўнік фракцыі “Родина” Андрэй Савельеў – пісьмова выказаў сваё адмоўнае меркаваньне, астатнія былі "за".